пабе́гаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Бегаць некаторы час. [Хлапчукам] проста хацелася пабегаць па маёнтку там, дзе ўздумаецца. Пальчэўскі. Давялося нямала пабегаць ад вялікага чыгуначнага начальства да малога і наадварот. Корбан.
пабе́гаць 2, ‑ае; зак.
Разм. Стаць цельнай (пра карову).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ацмыга́ць ’аббегаць’ (Нас.). Ад цмыгаць ’бегаць, шнырыць’, параўн. цмыг! выкл. ’пшык!’, цмы́га ’хітраваты, пранырлівы чалавек’ (Нас., КСП).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бу́кта, ‑ы, ДМ ‑кце, ж.
Абл. Глыбокае месца, яма, вір у рацэ, возеры і пад. [Пракоп:] — Павінен жа я выказаць свае думкі, сваё разуменне, а не кідацца галавою ў букту, каб потым не бегаць, як кот з падсмаленым хвастом. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
каке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, туалетамі імкнецца падабацца мужчынам, звярнуць іх увагу. Дачка пані Міхаліны, какетка Яня, прымусіла каля сябе бегаць, можа, з пяць афіцэраў. Карпюк.
2. Тое, што і гестка.
[Фр. coquette.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Зі́каць ’груба пакрыкваць’ (слонім., клец., Жыв. сл.). Рус. дыял. зыкать ’крычаць’, ’бегаць ад укусаў’ (ад зык 1 ’рэзкі гук’ і зык 2 ’авадзень’ > ’непакой ад аваднёў’), зи́кать ’бегаць ад укусаў’, укр. зикати ’крычаць’. Зікаць, відаць, кантамінацыя не поўнасцю зафіксаваных у бел. мове форм і значэнняў, адпаведных рус.: зыкаць дало значэнне ’крычаць’, а зікаць — форму. Параўн. зыкацца.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Кні́цець ’балець, ныць, свярбець’, ’карцець, хацець’, ’кусаць, бегаць’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kniteti ’тс’ (там жа, 2, 491).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
насі́цца, нашу́ся, но́сішся, но́сіцца; незак.
1. Шпарка перамяшчацца (бегаць, лятаць) у розных напрамках.
Ластаўкі насіліся над сажалкай.
Н. па хаце.
2. Быць, знаходзіцца ў нашэнні.
Паліто доўга носіцца.
3. Празмерна захапляцца кім-, чым-н.; удзяляць шмат увагі чаму-н. (разм.).
Н. з ідэяй.
4. перан. Разносіцца, распаўсюджвацца (пра чуткі, гукі, пахі).
Над поплавам насіўся пах свежага сена.
◊
Насіцца ў паветры — пра блізкі надыход чаго-н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Разго́йшыць ’растраціць’ (дзятл., люб., ганц., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне на базе го́йсаць ’бегаць’ (гл.). Параўн. літ. išgaišìnti ’растраціць’ (няпоўная калька?).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Го́йсаць ’бегаць’ (БРС), гайса́ць, гаса́ць, го́цаць, гаца́ць (гл. Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах., Жд. I, Нас., Шат.). Магчыма, гукапераймальнага (выклічнікавага) паходжання.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Працмы́га ’пралаза, праныра, прайдзісвет’ (Нас.). Да цмы́гаць ’бегаць, шастаць’. Гл. яшчэ цмы́га, у семантычным плане аналагічнае да прайдоха, прайдзісвет і інш.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)