во́дведкі, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і адведкі, водведы. Многіх дзяцей бацькі забралі сёння ж, калі прыязджалі на водведкі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саціне́т, ‑у, М ‑неце, м.

Сорт тонкага саціну. З дазволу бацькі, хоць быў ён дужа скупы, купіла [Юзя] найлепшага сацінету. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчуплава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Мізэрны на выгляд, слабы, несамавіты. [Васіль] павярнуўся да бацькі — такі ж маленькі, шчуплаваты, як натапыраны верабей. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

1. Спец. Успрыняць ад бацькоў, продкаў якія‑н. рысы. Дзеці ўнаследавалі колер вачэй маці.

2. Запазычыць, узяць у папярэднікаў як спадчыну (у 2 знач.). Унаследаваць алфавіт. □ [Дзеці] ўнаследуюць ад свайго бацькі нянавісць да фашызму, як унаследаваў нянавісць да ўсяго антычалавечага сам Ісай Казінец ад свайго бацькі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́дзіч1, ро́діч, ро́дзічка, ро́дічка ’член роду’, ’сваяк, чалавек, блізкі паводле паходжання’ (ТСБМ, Гарэц., Бес., Нас., Стан., Ян., Байк. і Некр., Мат. Гом., Растарг., ТС), суро́дзічы ’радня’ (Нас.; касцюк., клім., ЛА, 3), ро́дічі, ро́дычі, ро́дычэ, ро́дычы ’тс’ палес. (там жа), (далёкія) ро́дзічы ’продкі’ (лоеў., ЛА, 3), ро́дічы ’дзяды’ (Растарг.), ро́дзічы ’дзяды (абрад)’ (ветк., Мат. Гом.). Укр. ро́дич ’сваяк’, ’бацька’, польск. старое rodzic ’бацька’, rodziceбацькі’, чэш. rodiče ’тс’, славац. rodič ’бацька’, rodičiaбацькі’, серб. родuћ, харв. rodić (з XVIII ст.) ’сям’я’. З прасл. *rodičь < *rod‑i‑kъ + . Да радзі́ць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бязба́цькавіч, ‑а, м.

Разм. Той, хто жыве, выхоўваецца без бацькі; сірата. [Параска:] — Сыночак ты мой харошы, цураецца цябе твой бацька. Бязбацькавічам будзеш расці... Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змру́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Абл. Заплюшчыць, самкнуць (вочы, павекі). Праз усю ноч, пакуль не было бацькі, ніхто не змружыў вачэй... Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кума́, ‑ы, ж.

Хросная маці ў адносінах да бацькоў хросніка і да хроснага бацькі. За бабу была Аўдоцця, а за куму Настулька. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праваме́рны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на праве, заканамерны. Тое, што.. [Людміла] дасюль лічыла амаль правамерным, .. цяпер абеяргалася канкрэтным фактам жыцця яе бацькі і мацеры. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Збратдзеці ’дваюрадныя стрыечныя браты, сёстры’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Зрашчэнне дакладна перадае значэнне (стрый — брат бацькі): дзеці братоў. З‑, відаць, указвае на паходжанне, брат можна тлумачыць як стары р. скл. мн. л. слова брат (’з братоў дзеці’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)