я́хант, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.

1. ‑у. Стараславянская назва каштоўных камянёў рубіну і радзей сапфіру.

2. ‑а. Асобны ювелірна апрацаваны кусочак гэтых камянёў, што выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Пярсцёнак з яхантам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сепара́тны, ‑ая, ‑ае.

Асобны, які вядзецца без ведама і згоды саюзнікаў. Сепаратны дагавор. Сепаратны мір. // Адасоблены ад іншых. [Яраш:] — Хвіліначку, сябры. Сумнавата робіцца за нашым сталом. Сепаратныя размовы, шаптанне... Давайце паспрабуем пагаварыць калектыўна. Шамякін.

[Лац. separatus — аддзелены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́лля, ‑і, ж.

Асобны пакой або асобнае жыллё манаха, манаткі ў манастыры. Манаская келля. // перан. Паэт. Невялікі пакой адзінокага чалавека. — Вось мая келля, — адчыніў Фядот Андрэевіч дзверы ў пакой, дзе было паўнютка кніг. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́дзька, ‑і, ДМ рэдзьцы; ж.

1. Агародная караняплодная расліна сямейства крыжакветных.

2. зб. Караняплоды гэтай расліны з гаркаватым вострым смакам і пахам.

3. Асобны плод гэтай расліны.

•••

Як горкая рэдзька — вельмі, надта (надакучыць, абрыднуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзіно́чны, -ая, -ае.

1. Які дзейнічае без дапамогі іншых або выконваецца, ажыццяўляецца сіламі аднаго, без удзелу, без дапамогі іншых.

А. палёт.

2. Прызначаны для аднаго, разлічаны на аднаго, для знаходжання ў ізаляцыі ад іншых.

Адзіночная камера.

3. Асобны, адзінкавы, выпадковы.

А. выстрал.

Адзіночны лік — граматычная катэгорыя, якая паказвае, што прадмет прадстаўлены ў колькасці, роўнай аднаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кадр, ‑а, м.

1. Асобны здымак на кіна- або фотаплёнцы.

2. Асобная сцэна або эпізод з кінафільма. У некаторых кадрах пастаноўшчыкам удалося перадаць гераізм рускіх людзей. Новікаў. Кадр плыў за кадрам, Карціны змянялі карціны. Фільм пачынаўся. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ака́фіст, ‑а, М ‑сце, м.

У хрысціянскай набажэнскай літаратуры — асобны від малітоўна-хвалебных песень у гонар Хрыста, багародзіцы і святых. Чытаць акафіст. □ Айцец Варлам хвіліны чхнуць не мае, — Малебны, служыць дзень у дзень, Заказы на акафісты прымае. Корбан.

[Грэч. akathistos — літаральна такі, у час якога не сядзяць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарсці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Асобны валасок шэрсці. Другая [рука] ўздымаецца да барады і пацірае ў пальцах чорныя шарсцінкі. Мурашка.

2. зб. Шэрсць, поўсць. Да шырокім дзядзінцы ёрзалі падсвінкі, ружовыя, з рэдкай шарсцінкаю. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шта́пель, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Спец. Асобны завіток у руне, які складаецца з пучка аднолькава закручаных валасоў.

2. ‑ю. Нядоўгае штучнае валакно, прызначанае для вырабу пражы; пража, вырабленая з такога валакна.

3. ‑ю. Тканіна, вырабленая з такой пражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Некаторы ’паасобны’ (Сл. ПЗБ, Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), не́которыасобны; пэўны’ (ТС), рус. некоторый ’паасобны, пэўны’, в.-луж. někotry ’тс’, н.-луж. někotary ’тс’, ст.-слав. нѣкоторъ ’тс’. Прасл. *ně‑kotorъ, гл. ESSJ SG, 2, 479; Шустар-Шэўц, 13, 998; Фасмер, 3, 60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)