Адсачы́цца ’адрадзіцца’ (КЭС) да сок. Апошні звязваецца з вясеннім адраджэннем. Гл. адсачаць і сок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліквіда́цыя ’спыненне дзейнасці, існавання чаго-небудзь’ (ТСБМ), ліквідаваць ’спыніць дзейнасць’ (Сцяшк., ТСБМ) паходзяць з польск. likwidacja (спачатку ’апошні разлік’, пасля ’закрыццё прадпрыемства’, ’знішчэнне’, likwidować, якія праз італ. liquidazione, liquidareапошні падлік’, ’праводзіць разлік’, узыходзяць да с.-лац. liquidatio, liquidare ’выясняць’ < лац. liquidus ’ясны, светлы, чысты’ (Слаўскі, 4, 254–255).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віле́яапошні дзень перад святам ці нейкім здарэннем’ (лаг., КЭС). Да ві́лія < вігі́лія < польск. wigilia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрычы́ннасць, ‑і, ж.

Адсутнасць прычыннасці да чаго‑н. Непрычыннасць да злачынства. □ [Прафесар] свядома падкрэсліваў у гутарках з Паўлам Андрэевічам сваю непрычыннасць у справах, якімі жыў апошні. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павуці́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да павуціны. Жоўты халадок над балацінаю... Робіць ліст апошні свой віток І плыве ў невад павуцінавы Казачнаю рыбкай залатой. Камейша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пудо́вік, ‑а, м.

Тое, што важыць пуд, разлічана на пуд. Бязмен-пудовік. □ Апошні камень, — відаць, пудовік — бомкнуў так, што ледзь не выскачылі шыбы з вокнаў. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безнадзейны, непапраўны; адпеты, прапашчы, апошні (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

мо́ташны, ‑ая, ‑ае.

1. Ад якога становіцца моташна (у 1, 3 знач.). Моташны пах.

2. перан. Агідны, прыкры. Быў апошні вечар у Адэсе, цягучы і моташны. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падразумява́цца, ‑аецца; незак.

1. Мецца на ўвазе, разумецца. Зборныя лічэбнікі выступаюць у сказе і без назоўніка. Апошні часам падразумяваецца, вядомы з кантэксту. Граматыка.

2. Зал. да падразумяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зда́цца¹, зда́мся, здасіся, зда́сца; здадзімся, здасце́ся, здаду́цца; зда́ўся, здала́ся, -ло́ся; зда́йся; зак.

1. Спыніўшы супраціўленне, прызнаць сябе пераможаным.

З. ў палон.

2. Аслабець, страціць сілы.

Апошні год ён зусім здаўся.

3. Даверыцца каму-, чаму-н., паспадзявацца на каго-, што-н.

Я на вас здаўся, а вы тут вось што робіце.

|| незак. здава́цца, здаю́ся, здае́шся, здае́цца; здаёмся, здаяце́ся, здаю́цца; здава́йся.

|| наз. зда́ча, -ы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)