укле́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак.

1. што ў што. Уставіць, замацаваўшы клеем.

У. карту ў кнігу.

2. што чым. Заклеіць скрозь што-н.

У. сцяну плакатамі.

3. перан., чым і без дап. Нанесці ўдар, адлупцаваць (разм.).

У. пугай.

|| незак. укле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. укле́йванне, -я, н. і укле́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нацу́біць ’накласці многа’ (Жд. 2). Да цубіць ’біць, лупцаваць’ паводле распаўсюджанай мадэлі біцьнабіцьадлупцаваць’ і ’накласці многа’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́лупіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

Разм.

1. Выдраць, вырваць сілаю што‑н. добра ўмацаванае. Вылупіць ліст з кнігі. Вылупіць прабой з вушака.

2. Набіць, адлупцаваць.

•••

Вылупіць вочы (бельмы) — пільна паглядзець шырока расплюшчанымі вачамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Збуза́ць ’перашкодзіць’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, звязана з бузаваць ’біць, лупцаваць’, буза ’скандал’ (гл.). Параўн. рус. дыял. избуздать, избузовать, ’пабіць, адлупцаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адсвянца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Адсцябаць, адлупцаваць. [Вадзік:] — Калі ты зараз жа не сціхнеш, дык я цябе так адсвянцаю, што свету не ўбачыш. Асіпенка. [Міхал:] — Як адсвянцаю разоў сто, Як адлуплю — тры дні не сядзе! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пахлудава́ць, похлудовицьадлупцаваць (кіем)’ (ТС). Да па‑ і хлуд ’палка, жардзіна, дубіна, галіна’ (гл.). Другую частку ‑хлудаваць можна супаставіць з калькай ‑дубасіць (аддубисіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́дратьII сов. (высечь) разг. вы́хвастаць, адлупцава́ць, вы́лупцаваць, вы́лупіць;

вы́драть за́ уши (кого) накруці́ць ву́шы (каму).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прымякя́ць ’прымяраць (спехам, недакладна)’ (Юрч.). Магчыма, іранічная сувязь з прымяка́ць ’прыбіць каго-небудзь чым-небудзь тупым’ (Нас.), прэфіксальнае да мя́каць (гл.), і намяка́ць ’намякаць’, параўн. намя́кацьадлупцаваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намяка́ць ’намякаць’ (Яруш.). Відаць, з рус. намекать, адносна якога гл. Фасмер, 3, 41.

Намя́кацьадлупцаваць’ (Мат. Гом.), ’набіць чым-небудзь тупым’ (Нас.), намя́кшыць ’набіць’ (Мат. Гом.). Да мя́к! выкл. ’шмяк!’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашэ́шкацца ’многа адзець на сябе’ (ТС). Параўн. славен. našeškati ’пабіць, адлупцаваць’, што, магчыма, сведчыць у карысць вядомай семантычнай мадэлі ўтварэння экспрэсіўных дзеясловаў, гл. нашу́шкацца; зыходным мог быць дзеяслоў тыпу шашчэць ’трашчаць, храбусцець’, відаць, звязаны з шастаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)