ану́чнік, ‑а, м.

Той, хто збірае анучы (у 1 і 2 знач.) або скуплівае іх у абмен на якія‑н. тавары. Праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзегцяры, анучнікі, карабейнікі-пешаходы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.

1. Слоўны абмен з кім-н. звесткамі, думкамі; гутарка.

Завесці размову з сябрам.

Р. па тэлефоне.

2. мн. Чуткі, абгаворы, плёткі.

Пра хлопца хадзіла многа размоў па вёсцы.

3. Мова, гаворка, вымаўленне (разм.).

Па размове лёгка вызначыць, адкуль чалавек родам.

|| прым. размо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Размоўная інтанацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камуніка́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. часцей мн. Шляхі зносін, лініі сувязі, а таксама энерга-, цепла-, газа- і водазабеспячэнне.

Водныя камунікацыі.

Падземныя камунікацыі.

2. Паведамленне, абмен думкамі, перадача інфармацыі пры дапамозе мовы (кніжн.).

Вусная мова як адзін са сродкаў камунікацыі.

|| прым. камунікацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.) і камунікаты́ўны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Камунікацыйныя лініі.

Камунікатыўныя функцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвіта́нне, ‑я, н.

Абмен адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад. пры расставанні; апошняя сустрэча перад разлукай; развітанне. І застаўшыся адна. .. [Галена] адразу зразумела, што гаварыла Бушмарава маўклівасць на адвітанні і ссунутыя бровы. Чорны. «Суліко» на адвітанне Праспявай мне, Генацвале. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Зрабіць абмен, памяняцца кім‑, чым‑н. Абмяняцца сувенірамі.

2. Выпадкова памяняцца рэчамі. Абмяняцца галёшамі.

3. перан. Адказаць на якое‑н. дзеянне такім самым дзеяннем (адпаведна значэнню назоўніка). Абмяняцца думкамі. Абмяняцца вопытам. Абмяняцца прамовамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гаме́н ’бязмен’ (Бяльк.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё тут адбылася кантамінацыя лексемы бязме́н ’бязмен’ (гл.) з нейкім іншым словам: з якім, сказаць цяжка (магчыма, можна думаць пра абме́н ці штосьці падобнае). Ва ўсякім выпадку па адзінкавай назве нельга меркаваць аб яе этымалогіі, пакуль не знойдзецца новы параўнальны матэрыял.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́пліка, -і, ДМ -ліцы, мн. -і, -лік, ж.

1. Адказ, пярэчанне, заўвага на словы суразмоўца, таго, хто гаворыць.

Кінуць рэпліку.

Рэплікі з месцаў (на сходзе). Калючая р.

Абмен рэплікамі.

2. У сцэнічным дыялогу: тэкст, які змяшчае ў сабе словы адной з дзеючых асоб.

3. На судовым працэсе: пярэчанне адной са старон (спец.).

4. Кароткі газетны або часопісны артыкул як пярэчанне, выражэнне нязгоды з кім-, чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыфу́зія, ‑і, ж.

Узаемнае пранікненне атамаў (малекул) аднаго рэчыва ў прамежкі паміж атамамі (малекуламі) другога ў выніку іх цеплавога руху. Дыфузія вадкасцей. Дыфузія газаў. // перан. Узаемны абмен, пранікненне без уздзеяння знешніх сіл. Сумеснае жыццё мае польскага і беларускага Народаў прывяло да дыфузіі фальклорных матэрыялаў. Лойка.

[Ад лац. diffusio — распаўсюджанне, расцяканне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́пыт, -ту м. о́пыт;

педагагі́чны в. — педагоги́ческий о́пыт;

ве́даць па ўла́сным ~це — знать по со́бственному о́пыту;

абме́н ~там — обме́н о́пытом;

го́ркі в. — го́рький о́пыт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́кліч, ‑у, м.

1. Слова ці выгук, вымаўленыя з моцным пачуццём, хваляваннем. Чуюцца радасныя воклічы дзяцей, узаемныя прывітанні, абмен навінамі. В. Вольскі. Чуўся грозны вокліч: — Стой! Назад! Лынькоў.

2. Тое, што і воклік. [Алесь] бягом кінуўся да воза, але ў гэты момант пачуў ціхі і трывожны вокліч: — Алесь! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)