плот, ‑а, М плоце, м.
Агароджа вакол чаго‑н. Вось і ферма. Дзве доўгія будыніны і адгароджаны плотам двор. Марціновіч.
•••
Жывы плот — густа пасаджаныя дрэвы або кусты, якія ўтвараюць агароджу.
Плот гарадзіць гл. гарадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пляж, ‑а, м.
Пясчаны або жвірысты бераг ракі, мора ці возера, на якім загараюць і адпачываюць у час купальнага сезону. Крыху далей высокі бераг з сасновым лесам пераходзіць у шырокі пясчаны пляж. В. Вольскі.
[Фр. plage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́лькі-не́будзь, займ. і прысл.
1. займ. і прысл. неазначальнае. Якая-небудзь колькасць, некалькі. У цябе ёсць колькі-небудзь грошай?
2. прысл. неазначальнае. У той або іншай меры, ступені. Хоць бы колькі-небудзь падумаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кукуру́зіна, ‑ы, ж.
Разм. Адно сцябло або зерне кукурузы. Маладыя хлопцы паспяваюць падаваць у прагавітую пашчу машыны зялёныя, сакавітыя сцябліны кукурузы і паціху штурхнуць каторую-небудзь дзяўчынусвавольніцу ці папусціць у яе доўгай кукурузінай. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лакамабі́ль, ‑я, м.
Паравая перасоўная або стацыянарная ўстаноўка, якая прыводзіць у рух розныя машыны; паравік. Бадзёра і рупліва тахкае лакамабіль калгаснай электрастанцыі. Брыль. Лакамабіль быў ужо зношаны, старое маркі, адрамантаваць яго было нялёгка. Чарнышэвіч.
[Фр. locomibile ад лац. locus — месца і mobilis — рухомы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́цер, ‑а, м.
Спец. Дакумент на бясплатны або ільготны праезд якім‑н. транспартам. Чыгуначны ліцер. □ [Аксана] птушкай паляцела ў ваенкамат, каб там ведалі пра яе шчасце і хутчэй выдалі ліцер для паездкі да сыноў. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуць, ‑і, м.
Чыгуначная або трамвайная каляя. Уздыхнуў паравоз парай і без гудкоў, без свісткоў выбраўся на галоўны пуць. Лынькоў. Доўгімі саставамі запруджаны ўсе станцыйныя пуці, эшалоны стаяць і на падыходзе да станцыі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рапу́ха, ‑і, ДМ ‑пу́се, ж.
Палявая жывёліна сямейства бясхвостых земнаводных, падобная на жабу, з бугрыстай скурай шэрага або зялёнага колеру. Скура ў рапухі не гладкая, як у жабы, а пакрытая бугаркамі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
санда́лі, ‑яў; адз. сандаля, ‑і, ж.
1. У старажытных грэкаў і рымлян — абутак з драўлянай або скураной падэшвай без абцасаў, якая прымацоўвалася да нагі раменьчыкамі.
2. Лёгкія летнія туфлі без абцасаў, якія зашпільваюцца раменьчыкамі.
[Н.-грэч. sandalion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
селе́ктар, ‑а, м.
Электрамагнітны апарат на чыгунцы, будоўлі і пад. для адначасовага выкліку некалькіх або ўсіх тэлефонных абанентаў лініі. [У пакоі] стаяць селектары і тэлефонныя апараты, звязаныя дзесяткамі правадоў з усімі ўчасткамі і службамі будоўлі. Грахоўскі.
[Ад лац. selector — сарціроўшчык.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)