паштэ́т, -у, Мэ́це, м.

Страва з мясных, рыбных і інш. прадуктаў, працёртых да пастападобнага стану.

|| прым. паштэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пеніцылі́н, -у, м.

Лекавы прэпарат, антыбіётык, прыгатаваны з некаторых відаў грыбковай цвілі або сінтэтычна.

Ін’екцыі пеніцыліну.

|| прым. пеніцылі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́нны, -ая, -ае.

1. гл. пена.

2. Пакрыты пенай, пеністы або напоўнены вадкасцю з вялікай пенай.

Пенная вада.

П. вогнетушыцель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадсэ́рдзе, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Адна з дзвюх камер сэрца.

Правае п.

Левае п.

|| прым. перадсэ́рдзевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакладны́¹, -а́я, -о́е.

У выразе: на перакладных (уст.) — у экіпажы з коньмі, якія мяняліся на паштовых станцыях.

Ехаць на перакладных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамёт, -а, М -мёце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Рыбалоўная сетка з кручкамі, якая нацягваецца на калкі ўпоперак цячэння ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піетэ́т, -у, Мэ́це, м. (кніжн.).

Глыбокая павага, пачцівыя адносіны да каго-, чаго-н.

Да яго ўсе адносіліся з піетэтам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (разм.).

Люлька для курэння.

Дзед не выпускаў з зубоў сваю піпку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́тча, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (кніжн.).

Іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам.

П. пра блуднага сына.

|| прым. пры́тчавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пясо́чны, -ая, -ае.

1. гл. пясок.

2. Пра цеста і вырабы з яго: сухі і рассыпісты.

Пясочнае цеста. П. торт.