Вы́дукаваць ’вывучыць, даць адукацыю’ (Нас.), вы́дукаць ’тс’ (Мат. Гом.). Да адукаваць, адукацыя, дзе а ўспрымаецца як прыстаўка або ў выніку сцягвання: выадукаваць > выдукаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́крутка ’выйсце’ (БРС, КТС). Рус. бранск. вы́крутка, укр. ви́крутка ’хітрасць’. Памяншальнае да выкрут (гл.) або непасрэднае вытворнае ад выкруціцца пры дапамозе суф. ‑ка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Візуальны ’які праводзіцца простым або ўзброеным вокам’ (БРС). Запазычана з рус. визуальный ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 76) < лац. visualis ’бачны’ (Шанскі, 1, В, 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґаляшо́вачкі (з выбухным ґ) ’туфлі парусінавыя або брызентавыя’ (Жд. 1) утварэнне ад галёш (гл.). Назва дадзена, відаць, па знешняму падабенству галяшовачак з галёшамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кокс ’від цвёрдага паліва з каменнага вугалю або торфу’ (ТСБМ, Яруш.). Запазычанне праз рус. кокс з ням. Koks ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 194).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вуды́р ’гнойны нарыў, прышч’ (Нас.); ’вадзяны пузыр’ (КЭС); ’болька пры апёку або націску на мазоль’ (Бір. Дзярж.). Гл. ваўдыр (відавочна, вудыр < вуўдыр < ваўдыр).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каба́ська ’ласкальная назва кабана’ (Некр.). Да кабан (гл.); ‑с‑ суфіксальнае або пад уплывам іншай назвы парсюка і адпаведным з’яўленнем ‑с‑. Падрабязней гл. кабусік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карму́шка 1 ’пасуда для кармлення’, да корм (гл.).
Карму́шка 2 ’страва з халоднай вады, кусочкаў хлеба з соллю або цукрам’ (Сцяшк.), да папярэдняга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыдыкю́ль ’ручная жаночая сумачка’ (ТСБМ). У беларускую трапіла праз польскую або рускую з фр. ridicule, ням. Ridikül, у якія прыйшло з лац. reticulum.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́сці́ць ‘прасейваць’ (ТС). Гл. трысціць 2.
Трасці́ць ‘злучаць разам дзве або некалькі нітак’ (ТСБМ), ‘звіваць дзве ніткі ў адну’ (Сл. ПЗБ). Гл. трысці́ць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)