капата́жны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да капатажу. Капатажнае кола самалёта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зло́жніца, ‑ы, ж.

Спец. Металічная форма для адліўкі металу ў выглядзе злітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізакліна́ль, ‑і, ж.

Спец. Складка горных парод, якая характарызуецца паралельным размяшчэннем пластоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтрузі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да інтрузіі; глыбінны. Інтрузіўныя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́трый, ‑ю, м.

Спец. Хімічны элемент, які належыць да групы рэдказямельных элементаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабата́жнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Спец. Быць кабатажнікам; плаваць на кабатажным судне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыяге́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з атрыманнем вельмі нізкіх тэмператур. Крыягенная тэхніка.

[Ад грэч. krýos — холад, мароз і genes — нараджэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курсо́граф, ‑а, м.

Спец. Навігацыйны прыбор для аўтаматычнага запісу курсу карабля (судна).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лабіяліза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Вымаўленне некаторых гукаў мовы з акругленнем выцягнутых губ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лакто́за, ‑ы, ж.

Спец. Цукар, які ўтрымліваецца ў малацэ млекакормячых; малочны цукар.

[Ад лац. lac, lactis — малако.]