вы́піхнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

Тое, што і выпхнуць.

|| незак. выпіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выпі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ква́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Утвараць гукі, падобныя на «ква-ква».

|| аднакр. ква́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ква́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кігі́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Абзывацца гукамі, падобнымі на «кі-гі».

|| аднакр. кігі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. кігі́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жа́рнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Аднакр. да жарыць (у 2 знач.).

2. Моцна ўдарыць.

Ж. бізуном па спіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жа́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр. (разм.).

1. Гучна ўдарыць, бахнуць.

2. З сілай кінуць, паваліць.

Ж. аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зазірну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

Тое, што і заглянуць.

З. у твар.

|| незак. зазіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збля́кнуць, -ну, -неш, -не; збляк, -кла; -ні; зак.

1. Страціць яркасць, афарбоўку.

Ружовыя фарбы збляклі.

2. Завянуць, страціць свежасць.

Трава зблякла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зро́ду, прысл. (разм.).

1. (звычайна з адмоўем). Ніколі, ні разу.

З. такой пшаніцы не бачыў.

2. Ад самага нараджэння.

З. глухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абхіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

Тое, што і ахінуць.

|| незак. абхіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каму.

Маргнуць, даючы знак.

Шматзначна п. сябру.

|| незак. падмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.