пазадзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Падняць угору ўсё, многае. Пазадзіраць аглоблі ўверх. Пазадзіраць вышэй галовы. □ Пазадзіралі дзюбы ў неба Асілкі-краны, як буслы. Броўка. // Загнуць, задраць уверх усё, многае. Пазадзіраць пазногці.
2. Забіць, разарваць усіх, многіх. Хацеў [Рыгор] ускінуць на плечы кажух, выйсці на двор ды паглядзець, каб хоць не падкапаліся [ваўкі] пад хлеў ды не пазадзіралі авечак. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́тлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не выяўляе ветлівасці да іншых; непрыветлівы. Косця на першы погляд здаваўся дзяўчатам надта хмурын, няветлівым. Карпюк. // Які выражае непрыветлівасць; пазбаўлены ветлівасці. Няветлівы позірк. Няветлівы прыём. □ Загадчык выпрастаўся, надзьмуўся, вочы яго сталі калючымі, няветлівымі. Шамякін.
2. Які парушае прынятыя правілы прыстойнасці; нетактоўны. — Ды забаўляйце ж вы гутаркай .. [дзяўчыну]!.. — Прабачце, я і сапраўды няветлівы. Ды мы гэта хутка паправім. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгасцява́ць, ‑цюю, ‑цюеш, ‑цюе; зак.
Разм. Скончыць гасцяваць; пагасцяваць нейкі час. — А госці вашы, цётка Аксіння, яшчэ доўга будуць? — Ды адгасцявалі ўжо. Заўтра паедуць. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зало́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць лопаць. // Лопнуць некалькі разоў запар; пралопаць. Залопаў .. [певень] крыламі ды як закрычыць на ўвесь кірмаш: — Ку-карэ-ку! Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замаро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць і замарачы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм. Збіць з толку; заблытаць. Замарочыць чалавека. □ Замарачылі галаву паперы ды разлікі. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збло́ціць, зблочу, зблоціш, зблоціць; зак., што.
Абл. Сапсаваць, зглуміць. Многа зблоціла, пад’ела І магла б ісці дадому, Ды па свінскай завядзёнцы Завалілася ў салому. Дзеружынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмані́ць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак., каго-што.
Тое, што і абмануць. Ім [панам] абманіць мужыка пакуль што трэба, вось і цягнуць ды абяцанкамі яго кормяць. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыцы́на, ‑ы, ж.
Алей, які здабываецца з насення клешчавіны (ужываецца як слабіцельнае). І лякарства Як след не было — Толькі рыцына ды кроплі на сон. Броўка.
[З польск. rycyna.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дружалю́бнасць, ‑і, ж.
Прыязнасць, добразычлівасць. Прыйшлі .. [Аляксандру Іванавічу] на памяць дакорлівыя позіркі ды нават і заўвагі сяброў. Потым слёзы Ніны, яе такая харошая, жаночая, цярплівая дружалюбнасць. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нешчаслі́вец, ‑ліўца, м.
Разм. Нешчаслівы чалавек; няўдачнік. Раней.. у рэкруты ішлі таксама толькі нешчасліўцы — па жараб’ёўцы, ды і то пяць чалавек з тысячы душ. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)