пабо́рнік, ‑а, м.

Заўзяты прыхільнік, абаронца каго‑, чаго‑н. Жывая слава пераможцам бою, Паборнікам і праўды і дабра. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак., каго-што.

Зрэзаць брытвай начыста валасы сабе або каму‑н. Пабрыць бараду. Пабрыць хворага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыло́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вылавіць усіх, многіх або ўсё, многае. Павылоўліваць рыбу. Павылоўліваць бярвенне з рэчкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Давучыць усіх, многіх або ўсё, многае. Падавучваць сваіх вучняў. Падавучваць ролі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Укруціць усё, многае або ўсіх, многіх. Паўкручваць лямпачкі. Паўкручваць дзяцей у хусткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Увапхнуць, упіхнуць усіх, многіх або ўсё, многае. Паўпіхаць рэчы ў чамадан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахі́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што або чым.

Час ад часу, злёгку хістаць. Вецер пахістваў дрэвы. Пахістваць галавой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераахаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.

Вельмі ахаладзіць. // Спец. Ахаладзіць ніжэй тэмпературы замярзання або кандэнсацыі. Пераахаладзіць вадкі аміяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавазі́ць, ‑важу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.

Возячы, паступова перавезці, пераправіць усё, многае або ўсіх, многіх. Перавазіць усе снапы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераглушы́ць, ‑глушу, ‑глушыш, ‑глушыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Моцным шумам аглушыць усіх, многіх.

2. Пабіць, перабіць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)