факт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.
1. Нявыдуманы, сапраўдны выпадак, падзея, тое, што адбылося на самай справе.
Сапраўдны ф.
Паведаміць факты.
Паставіць перад фактам каго-н. (перан.: становішча, калі ўжо нічога нельга змяніць).
2. часц. сцвярдж. Ужыв. са знач. так, сапраўды, бясспрэчна (разм.).
Няўжо ўсе сабраліся? — Ф.!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чацвярці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж. (разм.).
1. Чацвёртая частка чаго-н.
Ч. яблыка.
2. Чацвёртая частка бервяна, распілаванага ўдоўж накрыж (спец.).
3. Старажытная пасудзіна ёмістасцю ў адну чацвёртую частку вядра.
4. Тое, што і чацвяртак (у 2 знач.).
|| памянш. чацвярці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шпу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.
1. Невялікі, звычайна драўляны цыліндр, на які намотваецца што-н.
Ш. нітак.
2. Прыстасаванне ў швейных, ткацкіх і пад. машынах для намотвання нітак.
3. Тое, што і шпуля (у 3 знач.; спец.).
|| прым. шпу́лечны, -ая, -ае і шпу́лькавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эліксі́р, -у, м.
1. Выцяжка з раслін або моцны настой на спірце, кіслотах і пад., ужыв. ў медыцыне, касметыцы.
Рамонкавы э.
2. перан. Пра тое, што бадзёрыць, дае тонус жыццю.
Узбадзёрыцца эліксірам.
◊
Эліксір жыцця — чарадзейны напітак, які імкнуліся атрымаць алхімікі для таго, каб захаваць маладосць.
|| прым. эліксі́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адкрыццё, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкрыць.
2. Тое, што выяўлена, стала вядомым у выніку даследаванняў, пошукаў і пад. Навуковае адкрыццё. Найвялікшым дасягненнем навукі з’яўляецца адкрыццё атамнай энергіі. // Тое, што неспадзявана для каго‑н. устаноўлена, выяўлена, пазнана. Для Валі было адкрыццём, што Леанід піша вершы. Шахавец. І раптам зусім нечакана адкрыццё: майстар дакументаў побач — Іван Харытонавіч. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абстра́кцыя, ‑і, ж.
Кніжн.
1. Тое, што і абстрагаванне. Сіла абстракцыі. □ Маркс зводзіць тое агульнае, што заключаецца ў рэчах і адносінах, да яго найбольш абагуленага лагічнага выразу. Яго абстракцыя, значыцца, толькі адлюстроўвае ў форме мыслі той змест, які ўжо заключаецца ў рэчах. Энгельс.
2. Адцягненае паняцце, тэарэтычнае абагульненне. Аперыраваць абстракцыямі. Навуковая абстракцыя. Камуністычны ідэал не з’яўляецца абстракцыяй.
[Лац. abstractio — аддаленне, адцягненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аго́рклы, ‑ая, ‑ае.
1. Пра тое, што набыло горкі смак. Не спазнаўшы месяца мядовага, Яблынькі прачнуліся удовымі, Доляй падзяліліся з рабінамі — Дзічкамі агорклымі зрабіліся. Барадулін.
2. перан. Пра тое, што надакучыла, абрыдла. З двара пачуўся так добра знаёмы, такі ўжо агорклы голас: «Мар-ры!» Брыль. // Невыносны, цяжкі. [Язэп:] — Як там маці? [Даша:] — Нічога... І зноў настала агорклая цішыня. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дра́пнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм.
1. і без дап. Тое, што і драпануць 1. Драпнуць шкло. Куля драпнула па сцяне.
2. Лёгка раніць каго‑н. Агледзеў нагу. Куля толькі драпнула лытку. Жычка.
дра́пнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Тое, што і драпануць 2. [Наводчык] кінуўся ўцякаць. За ім драпнулі астатнія гітлераўскія артылерысты. Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наво́ддалек,
1. прысл. Разм. Тое, што і наводдаль (у 1 знач.). Туравец, які сачыў за полем, убачыў наводдалек постаці. Мележ.
2. прыназ. з Р. Разм. Тое, што і наводдаль (у 2 знач.). Вецер як бы пачаў сціхаць, і з-за чорных абрысаў, наводдалек — ці то нізкага лесу, ці то высокіх будынкаў, — чулася часамі флейта, скрыпка. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́ступ, ‑у, м.
1. Тое, што і наступленне 1. Лескавец помніў, як .. [хвойнік] садзілі, каб затрымаць наступ пяску на ўрадлівыя палі. Шамякін. Стала вядома, што нашы войскі пераходзяць у наступ. Грамовіч. — Што гэта за допыт? — пераходзячы ў наступ, спытаў Бабейка. Хадкевіч.
2. Тое, што і наступленне 2. З наступам сярэдневяковай рэакцыі купальскія звычаі сталі паўсямесна праследавацца царквой і дзяржавай. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)