апаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. апоўз, апаўзла, апаўзло; зак.

1. Спаўзці ўніз (пад дзеяннем цяжару); асесці. Зямля апаўзла. □ Радзецкі ўзмахнуў рукамі, сутаргава ўхапіўся за дрэва з дуплом, але не ўтрымаўся і апоўз на зямлю. Гурскі.

2. Тое, што і абпаўзці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́грызці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; пр. выгрыз, ‑ла; зак., што.

Грызучы што‑н., выесці. Выгрызці дзірку ў буханцы хлеба. // Скусваючы, згрызаючы пры корані, з’есці ўсё. З галадухі і са смагі Выгрызеш і мёрзлы ягель. Вітка.

•••

Пячонкі выгрызці — абрыдзець, надакучыць папрокамі за што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гуляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Уволю нагуляцца, адпачыць. — Табе што, ты выгуляўся,.. другі год ужо гуляеш, а мне заўтра на працу, — жартавала Людміла. Ермаловіч.

2. Набрацца сілы, адкарміцца на волі. Выгулялася жывёла за лета. □ [Грышка:] — Тпру! Не ўстоіш на адным месцы, выгулялася. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́печка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выпякаць — выпечы (у 1, 2 знач.).

2. Якасць выпечанага, спечанага. [Гаспадар:] — Глядзіце ў мяне — старайцеся! Выпечка павінна быць добрая... Бядуля.

3. Тое, што выпечана, спечана пякарняй, заводам за пэўны час; выпечаная прадукцыя. Дзённая выпечка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́таргаваць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

1. Атрымаць у выніку продажу; зарабіць гандлем. Старыя каравыя яблыні ўжо слаба родзяць, але пан Антось ухітраецца вытаргаваць за сад добрыя грошы. Бажко.

2. Дабіцца, дамагчыся ўступкі ў час торгу. Беручы ад Стафанковіча грошы, [фельчар] вытаргаваў набаўку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., каго-што.

Разм. Абгледзець, разгледзець, правесці назіранне; высачыць. [Коля] мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці, узяць на памяць кожны след. Чорны. Немцам, нарэшце, удалося напасці на след партызан і нават абсачыць месца, дзе стаяў цяпер іх атрад. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агаро́джа, ‑ы, ж.

Плот, тын, сцяна і пад. вакол чаго‑н. Старыя ліпы і бярозы.., нібы верныя вартаўнікі, стаялі наўкола жалезнай агароджы. Чарот. Перад вокнамі, за нізкай агароджай, цвілі вяргіні. Чорны. Таму маўзалей, агароджу, Каб вечна тут вёсны цвілі, Вянкамі народ упрыгожыў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кла́ўзула, ‑ы, ж.

1. У юрыспрудэнцыі — спецыяльная ўмова, агаворка ў завяшчанні, дагаворы і інш.

2. У рыторыцы — заключная частка прамовы, гукавой і стылістычнай форме якой прамоўцы надаюць вялікае значэнне.

3. У літаратуразнаўстве — канец верша, склады вершаванага радка, якія ідуць за апошнім націскным складам.

[Лац. clausula.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інспе́ктар, ‑а, м.

1. Службовая асоба, якая ажыццяўляе нагляд і кантроль за правільнасцю дзеянняў падведамных органаў і асоб. Інспектар лесааховы. Інспектар зарана. Санітарны інспектар. Фінансавы інспектар.

2. Памочнік дырэктара па выхаваўчай і навучальнай рабоце ў мужчынскіх навучальных установах дарэвалюцыйнай Расіі. Інспектар гімназіі.

[Ад лац. inspector — паглядальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сабе іронію, выражае іронію. Іранічны позірк. Іранічная ўсмешка. Іранічны сэнс. □ Праніклівы Ёсіп прадчуваў нешта нядобрае ў адначаснай грубасці і гэтай іранічнай ласкавасці Аніса. Дуброўскі. Мікіта не заўважыў іранічнага тону і палічыў бацькаў адказ за добры знак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)