пу́дра, ‑ы, ж.

1. Дробны і мяккі, звычайна пахучы парашок, які наносіцца на скуру як гігіенічны і касметычны сродак. Пакрыць твар пудрай. □ Зняла Насця капялюш, памылася, каб змыць пудру. Колас.

2. Дробны парашок з мінеральных і іншых рэчываў. Цэментная пудра. Цукровая пудра.

[Фр. poudre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздзе́янне, ‑я, н.

Дзеянне, накіраванае на каго‑, што‑н.; уплыў. Пад уздзеяннем адпаведнай тэмпературы і іншых штучна створаных умоў з «чорнага золата» выдзяляюцца светлыя прадукты — бензін і іншыя. Хадкевіч. Гаварыў .. [інструктар райкома] горача, быццам баяўся, што спакойна сказаныя словы не будуць мець уздзеяння. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэп, ‑а; мн. цапы, ‑оў; м.

У сялянскім побыце ўсходніх славян і іншых народаў — ручная драўляная прылада для малацьбы збожжа, якая складаецца з цапільна і прымацаванага да яго гужыкам біча. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суро́вы, -ая, -ае.

1. Якому не ўласціва паблажлівасць да сябе і іншых; цвёрды, непахісны; уласцівы такому чалавеку.

С. камандзір.

С. характар.

2. Які не дапускае ніякіх паслабленняў; вельмі строгі; бязлітасны, жорсткі.

Суровая дысцыпліна.

Суровыя меры.

3. Вельмі цяжкі, поўны выпрабаванняў, невыносны.

Суровыя дні вайны.

4. Неспрыяльны для жыцця, халодны.

С. клімат.

Суровая зіма.

|| наз. суро́васць, -і, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тата́ры, -аў, адз. тата́рын, -а, м.

1. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Татарстан.

2. Назва некаторых цюркамоўных народаў, якія насяляюць асобныя вобласці ў Паволжы, Сібіры і іншых месцах.

3. Назва розных цюркскіх і мангольскіх плямён, якія аб’ядналіся ў 13—15 стст. у адзіную дзяржаву — Залатую Арду.

|| ж. тата́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. тата́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́дзеліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Выйшаўшы з саставу чаго-н., адасобіцца, стаць самастойным.

Старэйшы сын выдзеліўся з сям’і.

2. Вылучыцца якім-н. чынам сярод іншых.

В. смеласцю.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці з арганізма.

Выдзелілася макрота.

|| незак. выдзяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. выдзяле́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.)

|| прым. выдзяля́льны, -ая, -ае (паводле 3 знач.).

В. працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перазда́ць, -да́м, -дасі, -да́сць; -дадзім, -дасце́, -даду́ць; -да́й; -да́дзены; зак., што.

1. Здаць, перадаць у карыстанне што-н. нанава, на іншых умовах.

П. зямлю ў арэнду.

П. пакой.

2. Здаць, раздаць зноў, паўторна (карты).

3. Здаць экзамен, залік паўторна (разм.).

П. фізіку на чацвёрку.

|| незак. пераздава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́й.

|| наз. перазда́ча, -ы, ж.

Дапусціць да пераздачы экзаменаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

благі́, -а́я, -о́е.

1. Які не мае станоўчых якасцей, не адпавядае патрабаванням.

Благія землі.

Б. чалавек.

2. Дрэнны ў маральных адносінах.

Б. ўчынак.

3. Худы, хваравіты на выгляд.

Б. з твару.

4. Непрыемны для іншых (пра манеры, характар і пад.).

Благія прывычкі.

Благія вочы — у народным павер’і: вока, позірк якога прыносіць няшчасце.

|| наз. благата́, -ы́, ДМ -гаце́, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рой, -ю, мн. раі́, -раёў м.

1. Вялікая колькасць насякомых, якія кружацца ў паветры.

Р. мошак.

2. Сям’я пчол (або іншых падобных насякомых), якія ўтвараюць на чале з маткай адасобленую групу.

Пчаліны р.

3. перан. Мноства, вялікая колькасць каго-, чаго-н.

Р. думак.

|| прым. ро́евы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і ро́йны, -ая. -ае (да 2 знач.).

Роевыя пчолы.

Ройны вулей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рухо́мы, -ая, -ае.

1. Здольны рухацца, які можа рухаць.

Р. блок.

2. Які пераязджае з месца на месца.

Р. лазарэт.

3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў; які хутка развіваецца, мяняецца.

Рухомыя формы арганізацыі.

Рухомая з’ява.

Рухомая маёмасць (спец.) — такая, якая можа быць перамешчана з месца на месца.

Рухомы састаў — сукупнасць сродкаў аўтамабільнага, чыгуначнага і іншых відаў транспарту.

|| наз. рухо́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)