Сырамало́т ’малацьба збожжа без папярэдняй сушкі’ (ТСБМ, Касп., Некр., Серб. Вічын), ’зерне, збожжа з абмалоту без прасушкі’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), сырамало́там ’малацьба снапоў спешна шляхам аббівання іх аб калоду, дошку, у выніку снапы застаюцца не да канца вымалачанымі’ (Нік. Очерки). Ад сыры і малаціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*І́змарась, изморось ’шэрань, іней, намаразь’ (Яруш.). Відаць, са ст.-рус. *изморозь ці пад уплывам рус. и́зморозь, утворанага прэфіксальна-суфіксальным шляхам, як непагадзь, прысцень, узбалаць і г. д. (Сцяцко, Афікс. наз., 273–274). Шанскі (2, I, 35) бачыць у ім прэфіксальнае ўтварэнне ад морозь. Гл. мароз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

правакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каго-што.

1. Падбухторваць на якія‑н. дзеянні шляхам правакацыі (у 1, 2 знач.). [Астапчык:] — Я аднаго зараз баюся: каб не знайшліся гарачыя галовы і не хапіліся за зброю. Во тады будзе бяда! Урад даўно правакаваў на гэта «Грамаду». Машара.

2. Спец. Рабіць правакацыю (у 3, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

1. Вызначаць сваю вагу шляхам узважвання.

2. Разм. Праяўляць жаданне, намервацца зрабіць што‑н. Былі моманты, калі Саўка важыўся вярнуцца назад, каб расказаць Цімоху ўсю праўду. Колас.

3. Абл. Адважвацца, асмельвацца. [Марына Паўлаўна] заўважыла, што стары хоча запытаць нешта, ды не важыцца. Зарэцкі.

4. Зал. да важыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.

1. Удзельнічаць у галасаванні; падаваць голас за каго‑, што‑н. (у час выбараў, пры вырашэнні якога‑н. пытання). Галасаваць за праект пастановы.

2. каго-што. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання. Галасаваць рэзалюцыю. Галасаваць кожнага кандыдата асобна.

3. Разм. Спыняць машыну ўзняццем рукі. Галасаваць на дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамагчы́ся, ‑магуся, ‑можашся, ‑можацца; пр. дамогся, ‑маглася, ‑лося; заг. дамажыся; зак., чаго і з дадан. сказам.

Шляхам настойлівых намаганняў дабіцца пастаўленай мэты, здзяйснення чаго‑н. Дамагчыся свайго. □ Адзінае, чаго дамогся Салаўёў, — гэта дазволу звярнуцца са сваёй просьбай да брыгаднага камандавання. Шахавец. Кіра праз камітэт камсамола дамаглася, каб.. у цэху працаваў кніжны кіёск. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Лазну́ха, лозну́ха, лозьн/öxä, лазня ’вялікая чорная балотная птушка лысуха, вадзяная курачка’ (Дразд., ТС), лазнюга ’бугай малы, Ixobrychus minutus L.’ (Інстр. I, Федз.-Долб.), лозяный воўк ’тс’ (Нікан.). Укр. валынск. лознюха ’тс’. Да лаза (гл. Шыла, Совещ. ОЛА (Гомель), 234) шляхам намінацыі (Булахоўскі, Выбр., 3, 273).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пава́жыцца 1, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Вызначыць сваю вагу шляхам узважвання.

пава́жыцца 2, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Пасмець, асмеліцца. Дні паднявольныя болей не вернуцца; Эх, не надзенуць нам пут... Хай хто паважыцца, хай хто намерыцца — Сам імі будзе ён скут! Чарот. [Бацька:] — Як паважыцца хто памерацца сілаю, гукні свой народ, і ён зноў абароніць цябе. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.

1. Прыйсці да згоды шляхам перагавораў; дамовіцца. Лабановіч канчаткова дагаварыўся з гаспадыняю, што будзе праз дзень прыходзіць сюды і займацца з Лідаю. Колас.

2. У размове ці разважаннях дайсці да якой‑н. крайнасці. Англійскі дэлегат, напрыклад, дагаварыўся да таго, што палічыў за прагрэс у калоніях павелічэнне колькасці аслаў. Філімонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укляпа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замацавацца шляхам кляпання.

2. перан. Разм. Ублытаўшыся ў якуго‑н. справу, трапіць у непрыемнае, няёмкае становішча. [Кажамяка:] От укляпаўся! І калі ўжо скончацца мае пакуты. Гурскі. // Абазнацца. [Собаль:] — Прывітанне, таварыш студэнт! А я гляджу ды баюся ўкляпацца: знаёмы ці не?.. Брыль.

3. Разм. Закахацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)