адрасці́, ‑сце; зак.
Вырасці зноў пасля таго, як было зрэзана, падстрыжана (пра валасы, расліны і пад.). Як толькі парасткі крыху падняліся, Маня асцярожна адрэзала іх вострым нажом.. Праз нейкі час парасткі адраслі зноў. Якімовіч. Марына змянілася. Валасы на яе галаве адраслі і пагусцелі, вочы сталі вялікія. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абляпі́ха, ‑і, ДМ ‑ляпісе, ж.
1. Калючая ягадная кустовая расліна сямейства лохавых. Паглядзелі яны вельмі добра на сібірскую абляпіху. Ягады на ёй не гроначкамі, не на віціначках, а як быццам налеплены, прыклеены.. да кары. Дубоўка.
2. зб. Духмяныя кіславатыя ягады гэтай расліны. Варэнне з абляпіхі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наці́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Сцябло агароднай расліны (агуркоў, гарбузоў, бульбы). Міця ўжо добра бачыць, што сядзіць на ганку, у вузенькім дворыку, абгароджаным штакетнікам, на які ўзняслі націну гарбузы. Навуменка. Напрадвесні ў склепе, пад хатаю, бульба пусціла доўгую белую націну. Грахоўскі.
2. Тое, што і націнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́рысты, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты пер’ем. Перыстыя крылы.
2. Падобны формай да пер’я. Хацелася паваліцца ў траву і глядзець у неба, дзе гусцеюць перыстыя аблокі. Шамякін.
3. З прадаўгаватымі і як бы надрэзанымі па краях лістамі (пра расліны). // Састаўная частка некаторых батанічных назваў. Перысты клён. Перысты гваздзік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
планкто́н, ‑у, м.
Спец. Сукупнасць найдрабнейшых раслінных і жывёльных арганізмаў, якія жывуць у морах, рэках, азёрах і перамяшчаюцца пераважна сілай цячэння вады. — На станцыі вывучаюцца рыбы і птушкі, вадзяныя расліны, планктон — жывёльны свет тоўшчы вады. В. Вольскі. У моры нават ёсць кіты, якія харчуюцца толькі планктонам. Карпюк.
[Ад грэч. planktós — блукаючы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плач, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. плакаць (у 1 знач.), а таксама гукі, якія суправаджаюць гэтае дзеянне. У канцы вёскі чуўся плач, жаночыя крыкі, ды высока пад старымі ліпамі ўзвіхрыліся клубы чорнага дыму. Лынькоў.
•••
Плач раслін — выдзяленне соку з пня, галіны, сцябла расліны пры іх пашкоджанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фасо́ля, ‑і, ж.
1. Травяністая аднагадовая расліна сямейства бабовых. Паніка за .. [Віктарам] сачыў, пакуль таго не схавалі сланечнікі і тычкавая фасоля. Карпюк. [Мужчына:] — У нас быў свой агарод — бульба, фасоля. Васілевіч.
2. зб. Насенне гэтай расліны, якое выкарыстоўваецца для ежы. [Ганна] адышлася ад акна, на якім перабірала фасолю. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
частако́л, ‑у, м.
Агароджа, плот, зроблены з калоў, паўбіваных блізка адзін каля аднаго. Сланечнік галаву цяжкую праз частакол прасунуў, грэецца — холад даймае патрошку. Барадулін. / Пра расліны, якія пасаджаны або растуць у адну прамую лінію, адна каля адной. Змрокам авіты бяроз частакол Вецер за вокнамі клоніць. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе, працягваецца шмат гадоў. Шматгадовая дзейнасць. Шматгадовы вопыт.
2. Спец. Які расце некалькі ці шмат гадоў (пра расліны). Шматгадовыя травы. □ Уся плошча забрукавана, акаймавана гранітам і абсаджана шматгадовымі ліпамі. «Беларусь». Для прыгатавання сенажу ўсюды выкарыстоўваецца атава сеяных шматгадовых і прыродных траў. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беркун ’назва расліны баркун белы, Meliotus albus L.’ Гл. барку́н. Варыянт беркун адлюстроўвае адну з цюрк. форм. Бліжэй усіх стаіць да гэтай формы цюрк. бӳркӳн ’быць запырсканым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)