Рэ́чны ’рачны’ (Байк. і Некр.). Мяркуючы па націску, з польск. rzeczny ’тс’.
*Рэчны́ 1 речпый ’языкаты’ (пін., Нар. лекс.). Да рэч 2.
Рэчны́ 2 ’ганарлівы’ (жытк., Нар. словатв., ТС), рачны́ ’самаўпэўнены, нахабны’ (Сцяшк. Сл., Сцяц. Сл.). Відаць, далейшае развіццё семантыкі ад рэчны 1 (гл.), але нельга выключыць уплыў польск. grzeczny ’ветлівы, выхаваны’, хаця націск робіць такое дапушчэнне сумніўным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скасу́рыцца ‘паглядзець коса’ (Барад.), скасы́руваць ‘крыўдаваць; пляткарыць’, скасы́рны ‘незычлівы, нядобразычлівы’ (Ян.), сюды ж скусорьщца ‘коса глядзець на каго-небудзь’ (Шымк. Собр.). Да скоса, коса (гл. касы) з суфіксальным нарашчэннем ‑ур‑/‑ыр‑, параўн. касаву́рыць (гл.), дзе перад суфіксам з’яўляецца прыстаўное ‑в‑, прыставачнае ўтварэнне скасаву́рыцца ‘скасіцца, паглядзець скоса’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк.), ‘скасіць вочы; злавацца’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скат 1 ‘камплект пярэдніх або задніх колаў’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Сцяшк., Маслен.), ‘вязанка лапцей’ (ПСл). Рус. скат ‘камплект чатырох колаў’. Да скатаць, аддзеяслоўнае ўтварэнне (Трубачоў, Дополн., 3, 635).
Скат 2 ‘нахіл, схіл’ (ТСБМ, Бяльк., Др.-Падб., Яшк.). Этымалагічна тое ж, што і скат 1. Сюды ж ска́цісты ‘пакаты, спадзісты’ (Сцяшк., З нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ско́лькі 1 ‘плямы тлушчу ў варыве’: жырные сколькі (Куч.). Гл. скалка 2.
Ско́лькі 2 ‘колькі’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), сколь ‘тс’ (ТС). Гл. колькі. Сюды ж ско́люзна экспр. ‘колькі’ ад асновы *skolʼ‑ (параўн. рус. сколь ‘як многа’) і суф. ‑уз‑, які выражае значэнне вялікай колькасці, адсюль сколю́знасць ‘багацце’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сне́жань ‘дванаццаты месяц каляндарнага года’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.). Толькі беларускае; часткова (у каранёвай частцы) яму адпавядае рус. дыял. сне́жа ‘люты’. Утворана па традыцыйнай народнай мадэлі назваў месяцаў замест студзень раней ‘дванаццаты месяц’, цяпер ‘першы’. Магчыма, ад снежны ‘багаты снегам’ ці снежыць ‘ісці (пра снег)’ з суф. ‑ань, гл. снег. Спецыяльна гл. Шаўр, Этимология–1971, 98, 100.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́пкі ‘разварысты, рассыпісты’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Барад., Жыв. сл.), ‘даўкі (пра сыпкую, сухую ежу)’ (Ласт.), ‘несакавіты (пра ягады)’, ‘мяккі (пра снег)’ (Сл. ПЗБ). Укр. палес. со́пкий ‘тс’; усе да *съпъкъ; іншая ступень чаргавання кораня ў сыпаць (гл.). Параўн. стараж.-рус. съпъ ‘насып, узгорак, гара’, сопка, а таксама рассыпісты ‘сыпкі, разварысты’; гл. ЕСУМ, 5, 355.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спорт ‘фізічныя і разумовыя практыкаванні, спаборніцтвы’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана праз рус. спорт або польск. sport. З англ. sport, дзе першапачаткова значыла ‘забава, пацеха’, а з XVII ст. спаборніцтва’. Узнікла праз аферэзу з disport ‘забаўляцца, гуляць’, запазычанага з ст.-франц. desporter (< porter ‘насіць’, параўн. імпарт, экспарт, порт). Гл. Глухак, 572; Сной₂, 738; ЕСУМ, 5, 381.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спружы́на ‘пругкая металічная палоска або спіраль’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Бяльк.), спрунжы́на ‘тс’ (Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), спрунджы́на ‘тс’ (Бяльк.), спранджы́на ‘тс’ (Варл.). З польск. sprężyna ‘тс’; параўн. укр. спружи́на ‘тс’; у іншых славянскіх мовах без s‑. Шульман (Полымя, 1926, 8, 211) мяркуе пра пасрэдніцтва мовы ідыш праз форму Sprusschine ‘тс’, што цяжка давесці. Гл. пружына.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стажа́ры ‘сузор’е Вялікая Мядзведзіца’ (мін., зах.-маг., ЛА, 2; Стан.), ‘групы блізка размешчаных зорак у сузор’і Цяльца’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк.), стажэ́рка ‘Плеяды’ (Касп.). Укр. стожа́ри ‘сузор’е Плеяды’, рус. стожа́ры ‘сузор’е Плеяд, Вялікай Мядзведзіцы’. Паводле Фасмера (3, 764), перанос з стажар (гл.); паводле ЕСУМ (5, 424), гэта другаснае збліжэнне на базе старой назвы Плеяд Валасажа́р (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суб’е́кт ’дзейная асоба; асоба або арганізацыя з акрэсленымі правамі і абавязкамі; дзейнік’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’кожная асоба або рэч, пра якія гаворыцца’ (Ласт.). Ст.-бел. субъектумъ ’суб’ект’ (1722 г.) — непасрэднае запазычанне з лац. subjectum (Булыка, Запазыч., 311). Сучасныя формы, хутчэй за ўсё, запазычаны праз польск. subiekt або рус. субъект (з польск., гл. Віткоўскі, Słownik, 181).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)