уда́лечы, прысл.
Абл. Удалечыні. Усё ўдалечы зацягнула дымам. Мележ. А трава высокая, густая, Не акінуць вокам луг такі, То бяжыць і ўдалечы знікае, То падходзіць блізка да ракі. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унакі́дку, прысл.
Абл. Наапашкі. Скрыпнулі дзверы. У іх чорным прагале з’явілася постаць чалавека ў чыгуначнай спяцоўцы ўнакідку. Лынькоў. Андрэй сядзеў каля зямлянкі хмуры. Паліто ўнакідку з’ехала з плячэй. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяле́ж, целяжа, м.
Абл. Кароткае і тоўстае бервяно з камля. — Не ведаеш хіба, як у нас дровы возяць, па-шляхецку? На сабе. Высеча цялеж, — на плечы і панёс. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ця́ўе, ‑я, н., зб.
Абл. Націнне. Іншы раз уяўляецца, што і сонца тут свеціць, як на паверхні зямлі, і раса іскрыцца, як на грэчцы або на бурачным цяўі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыгуне́ц, ‑нца, м.
Абл. Чыгун (у 2 знач.). Тым часам гаспадыня дастала з печы чыгунец добра ўпаранай бульбы, .. унесла з пограба гуркоў і паставіла ўсё гэта на стол. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
швы́дкі, ‑ая, ‑ае.
Абл. Хуткі. Разгорнем тэмп работы швыдкі Праз гутаркі і чыткі. Колас. Мігам пранясліся шчаслівыя хвіліны, швыдкія, як маланка, і ў той жа час — доўгія, зацяжныя... Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́лам, ‑у, м.
Абл. Шум, крык. Гарадскі шолам, які спаткаў.. [Рыгора] на вакзале і праводзіў да Петрусёвай кватэры, змаўкаў. Гартны. Раптам — з-за ўзгорка пачуўся незвычайны шолам, бабскі гвалт. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
языкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Языкаты. Пракурора ж звычайна і асабліва пракуроры па палітычных справах падбіраюцца злыя, пякучыя, языкаватыя, адным словам, прайдзісвета. Колас. Прагавіта ліжа, ліжа Усё агонь языкаваты. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́мерхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Абл. Выгаладацца. [Алена Андрэю:] — Чаму ты не ясі? — Яшчэ не вымерхаўся. Чарнышэвіч. — Пачакай крыху, паспееш, вымерхалася вельмі; вось увойдуць у хату мама і будзем разам вячэраць. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́бмельгам, прысл.
Абл. Імгненна. Бацька і дзед не дазвалялі мне быць каля маці. Аднак, калі іх не было ў хаце, я хуценька скідаў світку і вобмельгам кідаўся на печ. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)