заку́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і закаваць. Няма гэткіх путаў, якімі б закулі свабоду. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запатне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Тое, што і запацець. А ў Баркоўскага .. запатнела лысіна і павыступалі чырвоныя плямы на шчоках. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́пускі, ‑аў; адз. няма.
Уст. Тое, што і загавіны. «Гуляе Марыніч, запускі спраўляе, — сам сабе думае Пракоп, — у калгас наважыўся запісацца». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зараўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Разм. Тое, што і зараўнаваць 1. Зараўняць яму. □ Памагаючы адзін аднаму, міну прысыпалі, зараўнялі сляды. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здыхлі́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і здыхляціна (у 2 знач.). — Здыхліна, сорамна проста. Раней у мяне быў конь — во! М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змабілізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і мабілізаваць. — Як вы трапілі ў Чырвоную Армію за камандзіра? — Змабілізавалі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блі́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і бліновы.
2. у знач. наз. блі́нная, ‑ай, ж. Сталовая, у якой бліны з’яўляюцца абавязковай стравай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бля́скат, ‑у, М ‑каце, м.
Разм. Тое, што і бляск (у 1 знач.). Абаўецца навокал зямля Да бляскату ў яркую зелень. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брыганці́на, ‑ы, ж.
Уст. Невялікі брыг, ваенны або карсарскі. Тое, што здалося Арцёму Іванавічу імем, азначала назву нежывой істоты, «брыганціна» — карабель. Мележ.
[Іт. brigantino.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брэ́дзень, ‑дня, м.
Тое, што і браднік. Дзед асцерагаўся нават падыходзіць блізка да.. [Міколкі з бацькам], калі яны выцягвалі на бераг таптуху або брэдзень. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)