паналята́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Наляцець, прыляцець у вялікай колькасці.

Паналятала мух у хату.

2. Напасці, зрабіць набег — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазвалака́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм.

1. Звалачыся, сысці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазвалакалася з двара жывёла. □ [Ганна:] — Дзе мае хлопцы? Пазвалакаліся мае хлопцы. Двое з бальшавікамі пайшлі. Лобан.

2. Сысціся, сабрацца ў адно месца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бабу́хнуць, бабу́х! (Шат., Бяльк.). Гукапераймальнае, як і бабах!, бах!, укр. бабу́х! і г. д. (з тыповым паўтарэннем элементаў выгуку). Аднак праславянскім з’яўляецца толькі другі элемент слова ‑бух, які маецца амаль ва ўсіх слав. мовах як самастойная адзінка (гл. бух!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панацэ́я ’у алхімікаў — лякарства нібыта ад усіх хвароб; уяўны сродак, які можа дапамагчы ва ўсіх выпадках жыцця’ (ТСБМ). Праз рус. панаце́я (польск. panaceum < лац. panaceum) з грэч. πανακεια ’сродак, які ўсё лечыць’ ад імя багіні Πανακεια (ССРЛЯ, 9, 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паадкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Адкінуць, адкідаць адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх. Паадкідаць каменне з дарогі.

2. перан. Разм. Вярнуцца зноў да ўсіх, многіх (пра хваробу). Паадкідала хвароба і тых, хто ішоў на папраўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панабіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак. Разм.

1. Набрацца, набыць што‑н. — пра ўсіх, многіх. Божухна-бацюхна! Дзе .. [жанчыны] панабіраліся гэткага спрыту. Зарэцкі.

2. Неадабр. Напіцца гарэлкі, віна — пра ўсіх, многіх. [Паліцэйскія] да таго панабіраліся, што адзін па другога пачалі сабакамі брахаць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзіна́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі самы, аднолькавы. Звычайная, простая з’ява, Закон адзінакі для ўсіх. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пааблі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Абліваць, вылізаць усё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабмаро́жвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Абмарозіцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Людзі паабмарожваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабму́львацца, ‑аецца; зак.

Разм. Абмуляцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паабмульваліся коні. Паабмульваліся ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)