Мар’ёнак, драг. марʼёнок ’рамонак пахучы, Matricaria matricarioides L. (Less.)’ (Нар. лекс.). У выніку кантамінацыі мар’янка ’маяран садовы’, ’братаўка’ і розныя іншыя расліны (параўн. укр. марʼя́нка паху́ча ’дзярачка пахучая, Asperula odorata’, рус. кур. марья́нка ’валяр’ян лекавы, Valeriana officinalis duсt.’) і рамонак, які ў выніку дысіміляцыі з ⁺міронак, параўн. мыру́н ’рамонак пахучы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лахаму́дра, лахамудрына, лахамудрашча ’неакуратная асоба’, (іранічна) ’разумнік, хітрэц’, лахамудрыць ’паказваць сябе вельмі разумным’ (Юрч. Вытв.). У выніку кантамінацыі ўтворана ад лахудра і мудры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацяры́ца ’мацярдушка звычайная, Origanum vulgare L.’ (добр., Мат. Гом.). Відавочна, у выніку намінацыі словазлучэння мацерына душыца. Не выключана магчымасць запазычання з польск. macierzyca ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мекіта́ць ’знаходзіцца ў стане цечкі (пра авечку)’ (ашм., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі лексем мекаць 1 і меркітаваць (гл.). Параўн. чэш. вал. mrkotat ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мэдзіцца ’прымервацца да справы, меціцца яе зрабіць, доўга збірацца рабіць’ (дзярж., Нар. сл.; Калюга, КТС). У выніку кантамінацыі лексем мэта і мудзіць < мудик (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́гадзя, драг. завгы́дь, загоді́в (З нар. сл.). Рус., укр. за́годя ’тс’. У выніку адвербіялізацыі дзеепрыслоўя да дзеяслова загодити ў ст.-рус. (Шуба, Прыслоўе, 178).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пальча́тка ’рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца’. Укр. пальча́тка. Да па́лец (гл.), у выніку кандэнсацыі словазлучэння пальчатая рукавіца. Магчыма, калька рус. перчатка < перст ’палец’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасурмі́цца ’нахмурыцца’ (паўн.-усх., КЭС). У выніку перастаноўкі складу ‑ему‑ слова + сму́рыцца ’хмурнець’ пад уплывам лексемы сурміцца ’фарбаваць сурмой валасы, бровы’. Да пасмурнёць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перамо́ва, перамовы ’перагаворы’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Нар. Гом.), смал. перемо́вы ’тс’. У выніку кантамінацыі польск. przemowa ’гаварэнне, прамова, выступленне’ і рус. переговоры ’перагаворы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́ро, ц.-палес. пера ’пэндзлік з пер’я для роспісу посуду’ (Вярэі!.). У выніку пераносу значэння ’пяро птушкі’ > ’пэндзлік, зроблены з пер’я’. Да пяро (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)