жартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.
1. з кім і без дап. Весела і забаўна гаварыць, рабіць што-н. для пацехі.
Ж. з дзецьмі.
2. з каго-чаго і без дап. Насміхацца.
Не трэба ж., бо чалавек можа пакрыўдзіцца.
3. Весела вастрасловіць.
Тонка ж.
4. Адносіцца да чаго-н. несур’ёзна, недаацэньваць каго-, што-н.
Са здароўем нельга ж.
◊
Жартаваць з агнём — рабіць тое, пасля чаго можа быць непрыемны вынік.
|| зак. пажартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й (да 1—3 знач.).
|| наз. жартава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ме́ра, -ы, мн. -ы, мер, ж.
1. Адзінка вымярэння.
М. даўжыні.
М. вагі.
2. Велічыня, ступень чаго-н.
3. Дзеянне або сукупнасць дзеянняў, сродкаў для ажыццяўлення чаго-н.
Прыняць рашучыя меры.
Меры сацыяльнай асцярогі.
◊
Знаць меру — праяўляць умеранасць у чым-н.
У меру —
1) дастаткова, 2) якраз столькі, колькі і трэба.
У адной меры — такі самы, як і быў раней, без змен.
Па меры чаго, прыназ. з Р — у адпаведнасці з чым-н., супадаючы з чым-н.
Па меры сіл.
Па меры магчымасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
невядо́мы, -ая, -ае.
1. Такі, якога не ведаюць, аб якім няма звестак; незнаёмы.
Н. востраў.
2. Які не карыстаецца вялікай папулярнасцю; малавядомы.
Н. аўтар.
3. Нязведаны, не перажыты раней.
Невядомае пачуццё.
4. у знач. наз. невядо́мы, -ага, м.; невядо́мая, -ай, ж. Незнаёмы, незнаёмая.
Прыходзіў н.
5. у знач. наз. невядо́мае, -ага, н. Аб чым-н. нязведаным.
Крок у невядомае.
6. у знач. наз. невядо́мае, -ага, н. У матэматыцы: велічыня, якую трэба знайсці.
Ураўненне з двума невядомымі.
|| наз. невядо́масць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пасме́ціца (н. р.) ’сметнік’ (Грыг.). Відаць, у рукапісе апіска: трэба пасмецішча (замест ц — рус. щ), параўн. з такім жа суфіксам бел. сметнішча ’тс’ (ТСБМ). Суфікс ‑іца ў назоўніках ніякага роду не сустракаецца ў бел. мове; ёсць ‑ц‑а (каленца, рыльца, путца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ліва ’тое, што трэба палоць або што праполата’ (ТСБМ, Янк. 2, Гарэц., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк.). Ад палоць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ів‑, які надае значэнне ’аб’ект ці вынік дзеяння’, напр., жаць — жаціва ’поле са збажыною’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прызы́рыць ’прыпячы’ (ТС). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад зафіксаванага там жа зыр ’гарачыня, спёка, жар’ (гл.). Верагодна, сюды ж трэба аднесці прызы́рыць ’прымусіць; прыструніць’ (Шат., Хрэст. дыял., ТС) з далейшым развіццём семантыкі ’пячы’ → ’біць’. Гл. таксама Антропаў, Супр. чыт. III, 14.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жалдо́бак ’камяк (у ежы)’ (Касп.). Няясна. Параўн. жолуд, жалубаць (жалапаць), жаўлак, калдуны (БРС). Рус. колобок і пад. Спалучэнне ‑лд‑ можа ўказваць на запазычаны характар, але гэта не ўносіць пакуль што яснасці. Трэба адзначыць рус. ярасл. жёлды ’залоза’, звязанае з жёлвь ’жаўлак’ (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крышанчы́ха ’пляткарка’ (Мат. Гом.). Зыходзячы з мадэлі пявец‑пяўчыха (Сцяцко, Афікс. наз., 187), трэба рэканструяваць крышанец, якое ў сваю чаргу магло ўзнікнуць ад дзеяслова крышыць ’малоць’ пры дапамозе суфікса ‑анец (Сцяцко, там жа, 26–27). Тады крышанчыха — ’жанчына, якая «меле (языком)»!
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Батава́ць ’гаварыць; без злосці дакараць за які-небудзь учынак’ (ДАБМ, 921; карта № 320), ’наракаць’ (Янк. I). Здаецца, зыходзіць трэба з семантыкі ’дакараць’. Тады можна думаць пра метафарычнае паходжанне ад *батаваць ’біць, караць’ (бат ’бізун’; параўн. рус. батова́ть ’біць’) → ’дакараць’ → ’гаварыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клеба́нія ’памяшканне, дзе жыве настаяцель касцёла, царквы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. klebonijà < польск. plebania (там жа, 2, 473). Параўн. яшчэ ўкр. клебанія, якое ад польск. klebania < plebania. Для беларускай і ўкраінскай лексем трэба прыняць польскі ўплыў (ЕСУМ, 2, 456).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)