шква́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца шквалам, са шкваламі (у 1 знач.). Шквальны вецер. □ Надыходзіла ноч, шквальная, ліўневая. Шыцік.
2. Моцны, масіраваны (пра стрэльбу). Выбрацца з акопа нельга было пад такім шквальным агнём. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыроказахо́пны, ‑ая, ‑ае.
Які мае рабочыя часткі з шырокім захопам (пра сельскагаспадарчыя машыны). Шыроказахопны камбайн. □ Самаходнай.. [сенакасілка] завецца таму, што рухаецца самастойна, без дапамогі трактара, шыроказахопнай — за вялікую шырыню паласы, на якой зрэзвае траву. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юры́ць, юру, юрыш, юрыць; незак.
Разм. Заігрываць, заляцацца. Бычкі юраць, вясну чуюць. / у перан. ужыв. А дзень юрыў і жартаваў: то з гаем бярозавым, то травіцу гладзіў. Нікановіч. // Пра рыбу — нераставаць. Вясною рыба юрыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Важа́ты 1 ’возчык сват на вяселлі, пасаду якога выконвае хросны бацька’ (Нас.). Да вазіць.
Важа́ты 2 ’кіраўнік піянераў’ (КТС). З рус. вожатый ’тс’. Пра апошняе гл. Шанскі, ЭИРЯ, I, 61–72.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́скаліць (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Шат.), вы́скаліцца ’ярка засвяціць (пра сонца)’ (Шатал.). Гл. скаліць. Адносна другога значэння параўн. укр. ви́скалитися ’з’явіцца, засвяціць (аб сонцы)’ і рус. смал. вы́скаліло безасаб. ’праглянула сонца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́лля ’гурт’: Наляцела налля дзяцей (паст., Сл. ПЗБ), нальля ’пра таго, хто нагла і неадступна лезе ў шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’навала, напасць’ (ушац., Нар. сл.). Відаць, з *нагля, гл. наглы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куцава́ць 1 ’тармасіць’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да *куксаваць, кукса (гл.).
Куцава́ць 2 ’патрабаваць злучкі (пра авечку)’ (Сцяшк.), параўн. рус. куцай ’непакладаны баран’, якое цюрк. паходжання (тур. кос ’баран’) (Фасмер, 2, 437).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахожа ’паводзіны’ (Мал.). Рэгіяналізм. З ⁺po‑xod‑ja < прасл. xodja ’ход, хадзьба’. Да хадзіць (гл.). Магчыма, да слова похожа адносіцца меркаванне пра тое, што паводле хады чалавека можна пазнаць ягоны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́шыбень ’кій, палка’ (Ян.); рус. пск., цвяр. гюшиоалки ’прадмет (камень, палка), якімі можна ў каго-небудзь кінуць’. Ад по- і шыбаць ’кідаць, шпурляць’ (гл.). Пра суфікс гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пракво́льней ’вальней’ (калінк., Сл. ПЗБ). Да вольны (гл.). Не зусім ясная прыставачная частка. Магчыма, узята з слоў пра‑ калеташні, пракавечны, дзе яна была асэнсаваная як прыстаўка з узмацняльным значэннем, гл. прак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)