чыншаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.).
1. У феадальнай Еўропе: селянін, які карыстаўся зямлёй часова або бестэрмінова, за што плаціў чынш.
2. У Беларусі і Літве ў 15—19 стст.: селянін, асноўнай формай павіннасці якога быў грашовы аброк, чынш.
|| прым. чыншаві́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шкала́, -ы́, мн. шка́лы і (з ліч. 2, 3, 4) шкалы́, шкал, ж.
1. Лінейка або табліца з дзяленнямі ў розных прыборах.
Ш. прыёмніка.
2. Сістэма лікаў, велічынь ва ўзыходным і сыходным парадку (спец.).
Ш. заработнай платы.
|| прым. шка́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шпурля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што і чым (разм.).
1. 3 сілай кідаць.
Ш. камяні або камянямі ў каго-н.
2. перан. Выдаткоўваць без карысці, марна.
Ш. грошы на вецер.
|| аднакр. шпурну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. шпурля́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
я́гаднік, -а і -у, мн. -і, -аў, м.
1. -у. Месца, дзе растуць і разводзяцца ягады.
2. -а. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады (разм.).
Заўзяты я.
|| ж. я́гадніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 2 знач.).
|| прым. я́гаднікавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вятлі́на (Байк. і Некр.). Укр. vetłýna ’Salix vitellina L.’ (Макавецкі, Sł. botan.); ’Salix viminalis L.’ (там жа), рус. дыял. ветли́на ’Salix L.’ Ад ветла з суф. ‑іна. Гл. ветла (там і літ-pa). Адносна суфікса ‑іна гл. ГБМ, 1, 115; Крывіцкі, З нар. сл.; Слаўскі, SP, 120–123. Усходнеславянскае ўтварэнне; рус. ветлина ’бульбоўнік і інш.’ або другаснае, або адлюстроўвае першасную дыфузнасць значэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Добраахво́тны ’добраахвотны’ (БРС). Звязана з рус. доброхо́т ’добразычлівец’, доброхо́тный. Хутчэй за ўсё запазычанне з ц.-слав. крыніцы. У рус. мове лічыцца ст.-рус. калькай грэч. εὔνους ’тс’ (гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 147). Трубачоў (Эт. сл., 5, 42) адносіць *dobroxъtъ, *dobroxotъ да ліку прасл. лексем. Няпэўна. Сюды адносіцца і добраахво́тнасць, якое або з’яўляецца калькай рус. доброво́льность або самастойным утварэннем ад добраахво́тны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кама́нда ’кароткі вусны загад камандзіра па ўстаноўленай форме’, ’вайсковае падраздзяленне, часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння’ (ТСБМ, Яруш.). Найбольш верагодна, што лексема з’яўляецца запазычаннем з рус. мовы, дзе ўжываецца з пач. XVIII ст. У рус. з ням. Kommando ’каманда’ (або гал.) або франц. commande ’тс’ < с.-лац. com(m)enda ’намесніцтва’ < лац. commendō ’давяраю, даручаю’ (Фасмер, 2, 300; Шанскі, 2 (К), 222).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́ба-рыба ’падкаменшчык’ (Інстр. II). Так і ў іншых мовах: рус. ба́ба ’Cottus gabio’, укр. ба́ба, бабе́ць, польск. baba і г. д. Шмат якія галавастыя рыбы маюць назву ад асновы баб-: або звязаную з ба́ба 1 (гл.), або ж іншага паходжання (Безлай, Posk. zv., 8, лічыць, што bab‑ у назвах рыб вельмі старажытная аснова, якая выпадкова супала з baba ’жанчына’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́каць ’мнагасловіць, базікаць, балбатаць; марудна гаварыць; няцвёрда чытаць’ (Нас.). У ст.-бел. мове і з іншым значэннем. Гл. Бярында, 148: облича́ю: строфу́ю, фука́ю, ба́каю, слословлю̀, преконыва́ю; Бярында, 42: запрѣще́ніе: загрожене, бакане, фука́не, лаѧне. Рус. (зах.) ба́кать гаварыць, размаўляць’, укр. ба́кати гаварыць ба; абвінавачваць, скардзіцца’ (да гэтага другога значэння параўн. у Бярынды). Або ад ба!, або ад *bajati (гл. Рудніцкі, 57).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мане́рка ’паходная металічная пляшка з накрыўкай, або біклажка’, ’круглая бляшанка’ (ТСБМ, Яруш., Касп.; шальч., Сл. ПЗБ), ’высокая банка з носікам’ (Ян.), ’гарнушак, рандэляк’ (Сцяшк.), ’бляшаная пасудзіна, у якую наліваюць газу, дзёгаць, алей’ (парыц., Янк. Мат.). З польск. manierka (або з рус. мане́рка) ’паходная біклажка ці пляшка для віна, гарэлкі’, якія з ням. Manöverflasche (Manöver ’манеўры’ + Flasche ’бутэлька’) (Варш. сл., 2, 873).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)