ролікападшы́пнік, ‑а, м.

Падшыпнік, у якім паміж паверхняй дэталі, што круціцца, і паверхняй апоры размешчаны ролікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазакла́савы, ‑ая, ‑ае.

Які не звязаны з якім‑н. класам, не выражае інтарэсаў якога‑н. класа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Спец. Састаў, якім пакрываюць вырабы з дрэва і гіпсу перад залачэннем.

[Фр. poliment.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прася́нішча, ‑а, н.

Поле, з якога сабраны ўраджай проса або на якім папярэдняй культурай было проса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

процістая́нне, ‑я, н.

Спец. Месцазнаходжанне планеты, у якім яна бачна з Зямлі ў напрамку, процілеглым Сонцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэрэаско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор, у якім два плоскія адлюстраванні прадмета зліваюцца ў адзін аб’ёмны малюнак.

[Ад грэч. stereos — аб’ёмны і skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турбарэакты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Такі, у якім сіла рэактыўнага руху спалучаецца з работай газавай турбіны. Турбарэактыўны самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыясе́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: тыясерная кіслата — хімічнае злучэнне, у якім атам кіслароду замешчаны атамам серы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чвартава́нне, ‑я, н.

Гіст. Сярэдневяковы спосаб смяротнай кары, пры якім спачатку адсякаліся рукі, ногі, потым галава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яйцаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

У анатоміі — праток, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка; матачная труба.