по́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Пасціць, устрымлівацца ад скаромнай ежы. Завядзёнка тады яшчэ ў людзей такая была: увесь год можаш поснічаць, а на каляды ці на вялікдзень абавязкова разгавецца свежыною. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

селядзёўка, ‑і, ДМ ‑дзёўцы; Р мн. ‑дзёвак; ж.

Разм. Бочка для селядцоў. У карчме людзей, як селядцоў у селядзёўцы, там сабе знойдзеш добрага чалавека, каб сваю бяду яму расказаць. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слёзатачы́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які безупынна выдзяляе слёзы. Слёзатачывыя вочы.

2. Які выклікае моцнае выдзяленне слёз. Паліцэйскія пачалі страляць у людзей, ранілі двух чалавек і, крыху адступіўшы, кінулі слёзатачывыя шашкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хандры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Знаходзіцца ў стане хандры; сумаваць, тужыць. — Чалавек прывыкае да людзей і, калі адзін апынецца, пачынае хандрыць. Гурскі. Жонка вядзе сваё: — Хандрыць пачынаеш, Іван. Нядобрыя сімптомы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гармі́дар ’гармідар’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.), ’зборышча, натоўп людзей’ (Жд. 2). Форма гармідаль (Касп.: пад гармі́дар) — вынік дысіміляцыі рр > рл. Сюды ж гармі́дарны, гармі́дараваць (Нас.). Старая этымалогія (Нас.): < літ. armidaris. Хутчэй, аднак, гэта запазычанне з польск. harmider, hermider (Кюнэ, Poln., 56). Укр. гарми́дер (паводле Рудніцкага, 1, 573, польск. слова < укр.; першакрыніца — перс. мова; параўн. Слаўскі, 1, 407).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астадо́ліцца ’супакоіцца, сцішыць бег’ (Янк. I). Відаць, звязана з стадола ’будынак для вазоў на заезным двары’ (Бяльк.) і асабліва ’вялікі двор для жывёлы, хлеў’ (Нас.). Дзеяслоў, відаць, азначаў ’стаць, як у стадолі’, прычым пачасова ўжываўся для жывёлы і толькі пазней для людзей. Паралелі ў іншых славянскіх мовах невядомыя. Магчыма, што ў слове адлюстроўваюцца некаторыя кантамінацыі з астанавіцца ’спыніцца’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мара́ль ’правілы, нормы паводзін людзей у адносінах паміж сабой’, ’павучальны вывад з чаго-небудзь’, ’павучанне, натацыя’ (ТСБМ, Растарг.). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. моральный ’маральны’ (XVII ст.) са ст.-польск. moralny. Паланізмамі з’яўляюцца бел. марал ’мараль’ (Яруш.) і мара́льнасць з польск. moralność ’тс’. Усе праз франц. moral прыйшлі з лац. moralis ’які датычыць звычак’ (SWO, 491).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тарма ’таўкатня, вялікая колькасць народу; сумяціца’ (Нас., Гарэц.), ’нелады, непарадак’ (Бяльк.), ’мітусня; непарадак’, ’вялікае скопішча людзей’ (Растарг.), ’праява, нейкая жывая істота’ (Косіч). Рус. калым. сутурма́, усх.-рус. су́торма, варонеж. суто́рьма ’тс’. Паводле Фасмера (3, 811–812), з *sǫ‑ ’су’ і *torьma, *toriti, параўн. су́торитъ ’малоць лухту’ (гл. су́тарыца), звязаныя з літ. tarýti, taraũ ’вымавіць’, tarmẽ ’гаворка’, грэч. τορός ’выразны, зразумелы; пранізлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вясну́шкі, ‑шак; адз. вяснушка, ‑і, ДМ ‑шцы; ж.

Пігментныя плямкі карычневага або жоўтага колеру (пераважна на твары), якія з’яўляюцца ў некаторых людзей вясной. На худзенькім і бледным тварыку павыступалі вяснушкі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́заў, ‑зава, м.

Частка павозкі, экіпажа, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў. У кузаве на бакавых лаўках сядзела поўна лётчыкаў. Грамовіч. Падыходзіць самазвал з поўным кузавам зеляніны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)