жмі́нда, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай, ж.
Разм. пагард. Пра скупога чалавека, скнару. Мікодым, хоць і быў жмінда, на гэты раз не паскупіўся. Сабаленка. Маці кідае на бацьку гнеўны позірк. — У-у-у, жмінды, малака дзіцяці пашкадавалі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жэ́рабя, ‑я, н.
Умоўны знак (дробная рэч, паперка і пад.), які выцягваецца наўгад з шэрагу падобных прадметаў пры вызначэнні чарговасці, абавязку або права на што‑н. Кінуць жэрабя. Цягнуць жэрабя. □ Але як гэты надзел дастаўся.. [Раману] па жэрабю, то і не было на каго наракаць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неадме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Абавязковы, неабходны. Ганне трэба было асабліва трымацца няпісанага, але неадменнага закону. Мележ. // Традыцыйны, звычаёвы. На гэты раз неадменнае «Будзьце здаровы» прагучала яшчэ больш бадзёра. Шахавец.
2. Уст. У дарэвалюцыйнай Расіі — уваходзіла ў склад назваў некаторых пасад (у значэнне пастаянны). Неадменны сакратар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабе́л, ‑у, м.
Тое, што і пабелка. Не надта гожа выглядалі Крывыя сцены пад павел, І петрушоўцы жартавалі, На вапну гледзячы, на мел. І тут жа сказ адкроіў мудры На гэты конт Лямех Аўген: «Прыстаў пабел да гнілых сцен, Як да старой бабулі пудра». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Зблытаць, пераблытаць. Паблытаць дрот. □ Так і хацелася абняць [дзеда] і, жартуючы, паблытаць яго сівую бародку. Рылько.
2. Прыняць адно за другое. Я гэты ціхі дым на смак і навобмац[а]к ведаю, Яго я ні з чым не паблытаю. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парэ́нчы, ‑аў; адз. парэнча, ‑ы, ж.
Тое, што і поручні. Я часцяком адзін прыходзіў на гэты масток, абапіраўся на жалезныя парэнчы і глядзеў у бездань. Сабаленка. Ганя сагнулася, потым прыўзнялася і пабачыла снапок кмену з пераспелым цёмна-медным насеннем, прывязаны да парэнчы балкона. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паха́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і пахаджаць. На гэты раз чытанне штось не ладзілася, і Лабановіч часта адрываўся ад кнігі, пахаджваў па пакоі і думаў. Колас. Толькі цяпер я заўважыў, што сярод статка важна пахаджвае на сваіх высокіх нагах даўганосы гаспадар балот. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́даўна, прысл.
1. Даволі даўно. Цемнавата ўжо ў лесе, сонца подаўна зайшло, але гэты мяшок, мабыць, відзён будзе кожнаму нават і ў поўным змроку. Кулакоўскі.
2. Тым больш. [Ціхан:] — І тады шапкі мы не дужа ламалі перад немцам, а перад цяперашнім немцам і подаўна. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамата́, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.
Уласцівасць, якасць прамога (у 4 знач.); праўдзівасць, шчырасць. Паважаюць гамяльчане Алёну Данілаўна за яе прамату характару, за дапытлівасць розуму, за праўдзівасць і прынцыповасць у вялікім і малым. Сабаленка. Гэты учарашні студэнт падкупляў .. [Максіма Сцяпанавіча] сваёй праматой і спакойнай адданасцю справе. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Заснуць ненадоўга лёгкім сном; прыдрамнуць, задрамаць. Паабедаўшы, Шалюта лёг на хвілінку прымгнуць, і якраз у гэты час прыехаў Варановіч. Дуброўскі. Зноў валаклі клункі ў хату, кармілі коней і на гадзіну, не распранаючыся, прымгнулі ў халодных сенцах. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)