Но́сьма: ндсьма насіць ’насіць бесперастанку’ (пух., З нар. сл.). Прыслоўе «інтэнсіўнага дзеяння» ад насіць, аналагічнае да бегма бегчы, лежма ляжаць і пад. (адносна апошніх гл. Карскі 2–3, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вярве́чка, вэрвэ́чка ’частка абутку’ (Бес.). Да вяро́вачка (гл.). Пад уплывам польскай мовы відазмяніўся суфікс, націск слова на перадапошнім складзе, а ў сувязі з гэтым адбылося скарачэнне групы ‑ров‑ > ‑рв‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваздухі́ ’лёгкія’ (КЭС, Інстр. I). Да дых‑/дух‑. Параўн. аналагічныя ўтварэнні: рус. духи́ і ды́хи ’дыхальныя шляхі, асабліва ў каня’, смал. воздухи ’лёгкія, грудзі’. Параўн. бел. даць пад уздых.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калу́ша ’чаромха’ (Сцяшк. Сл.). Мясцовая трансфармацыя больш шырока вядомага калакалуша. Хаця, магчыма, неабходна меркаваць пра непасрэднае ўтварэнне суфіксам ‑ух‑а ад кал ’гразь, балота’? Гл. усю праблематыку пад калакалуша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́цнуць ’дакрануцца’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Імітатыўны дзеяслоў ад *пыц, паралельнага да пуц (гл.), пац (гл.) і пад., палаталізаваны варыянт да пык (гл.), параўн. тыц (< тык) і тыцнуць ’ткнуць, торкнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пія́тніца ’жніво’ (паст., ЛА, 2). Відаць, генетычна звязана з пі явы ’працавіты’: жніво — вельмі пільны ў сэнсе працы перыяд, пара; ‑н⇉пазнейшае, пад уплывам слова пятніца, параўн. пілыніца ’прыпар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́зы ’пацёкі поту ці слёз’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ад ра́га (гл.) пад уплывам рагаза́1 (гл.). Форма мн. л. з’явілася ў выніку суаднясення слова з іншай назвай рэаліі — ра́гі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Раскрышчэ́ння, роскрышчэ́нье ’скрыжаванне дарог’ (лун., Шатал.). Да крыж1 (гл.) з заканамернымі фанетычнымі зменамі на стыку марфем; параўн. аналагічныя, але з захаваннем этымалагічнага кораня раскрыжаванне, крыжавыя дарогі і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стапа́рч іран. ‘уся мэбля ў хаце’ (Сцяшк.), ‘нешта непрывычна вялікае’ (слонім., Нар. словатв.). Аддзеяслоўны назоўнік ад дзеяслова тыпу тапары́шчыцца ‘стаяць тырчком, тырчаць’ (Стан.), параўн. рус. топо́рщиться ‘тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухаве́трыца ’сухавей’ (Сл. ПЗБ, Рагаўц.), сюды ж, відаць, сухаве́траны ’смярдзючы, з непрыемным пахам’ (Ян.). Да спалучэння суха (гл. сухі) і ве́цер (гл.), магчыма, пад уплывам літ. saũsvejis, гл. сухавей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)