актыва́тар, ‑у, м.

Спец. Рэчыва, якое паскарае, актывізуе цячэнне хімічнай рэакцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акумуля́цыя, ‑і, ж.

Спец. Збіранне. накапленне, канцэнтраванне. Акумуляцыя энергіі. Акумуляцыя капіталу.

[Лац. accumulatio — накапленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алкало́ідны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які складаецца з алкалоідаў, звязаны з алкалоідамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які вылічаецца ў омах. Амічнае супраціўленне правадніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апеляты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да апелятыву. Апелятыўная лексіка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́квасіць, ‑квашу, ‑квасіш, ‑квасіць; зак., што.

Спец. Квасячы, вырабіць. Выквасіць аўчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абру́бка, ‑і, ж.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. абрубіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсарбе́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Спец. Рэчыва, якое мае здольнасць абсорбцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абулі́я, ‑і, ж.

Спец. Расслабленне ці страта волі, выкліканыя хваробай; бязволле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абцяка́льнік, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне, якое змяншае супраціўленне паветра пры руху.