напі́цца, -п’ю́ся, -п’е́шся, -п’е́цца; -п’ёмся, -п’яце́ся, -п’ю́цца; напі́ўся, -піла́ся, -ло́ся; напі́ся; зак.

1. чаго і без дап. Выпіць чаго-н., каб наталіць смагу; папіць.

Н. вады.

2. Дайсці да стану ап’янення.

Н. на вяселлі.

3. перан., чаго і без дап. Насыціцца, прасякнуцца чым-н.

Напіцца (насмактацца) крыві чыёй (разм., неадабр.) — памучыць каго-н., паздзекавацца з каго-н.

|| незак. напіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазы́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што і чаго каму. Даць у доўг.

П. каму-н. грошы або грошай.

2. што і чаго ў каго. Узяць у доўг.

П. у каго-н. грошы (грошай).

У сабакі вачэй пазычыць або пазычыўшы (разм., неадабр.) — страціць сумленне, пачуццё сораму.

|| незак. пазыча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Не пазычаць чаго — ёсць, хапае.

Гэтаму чалавеку розуму не пазычаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакло́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Нахіленне галавы або верхняй часткі тулава ў знак прывітання, удзячнасці, пакорнасці і пад.

Нізкі п.

Зямны п. (да зямлі). Адбіваць паклоны (кланяцца). Біць паклоны (кланяцца ў час малітвы).

2. перан. Пажаданне дабра, шчасця, прывітанне.

Паслаць, перадаць п. каму-н.

Ісці з паклонам да каго (разм.) — звяртацца з просьбай аб дапамозе, садзейнічанні да каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыме́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ме́т і прыкме́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ме́т, ж.

1. Адметная рыса, па якой можна пазнаць каго-, што-н.

Асобыя прыметы (прыкметы).

Прыметы (прыкметы) восені.

2. У народных уяўленнях: прадвесце чаго-н.

Дрэнная п.

На прымеце (прыкмеце) быць у каго (разм.) — пра таго, хто (што) з’яўляецца прадметам чыёй-н. увагі, цікавасці і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

твар, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Пярэдняя частка галавы чалавека.

Загарэлы т.

Прыгожы т.

2. перан. Індывідуальнае аблічча, выгляд, характэрныя рысы каго-, чаго-н.

Мяняецца т. гарадоў.

Да твару (разм.) —

1) ідзе, падыходзіць каму што-н.;

2) адпавядае чыйму-н. становішчу.

У твар (ведаць, знаць каго-н.) — па знешнім выглядзе.

|| памянш.-ласк. тва́рык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тулі́цца, тулю́ся, ту́лішся, ту́ліцца; незак.

1. Гарнуцца, прыціскацца да каго-, чаго-н.

Дзіця туліцца да маці.

2. перан. Адчуваць большую прыязнасць да каго-н., быць больш адданым каму-н.

Хлопчык больш туліўся да бацькі.

3. Знаходзіць прытулак, прыстанішча дзе-н. у цеснаце.

У цеснай хаце тулілася сям’я з дзевяці чалавек.

4. перан. Размяшчацца, знаходзіцца дзе-н. у зацішным месцы.

Вёска тулілася каля лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Выказаць правільнае меркаванне пра што-н. па якіх-н. прыметах; здагадацца.

У. чый-н. настрой.

2. каго-што. Раскрыць, распазнаць сэнс, сутнасць каго-, чаго-н. (разм.).

Мы ўгадалі выкапаць калодзеж у добрым месцы.

3. што і без дап. Выпадкова даць правільны адказ.

|| незак. уга́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уга́дванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Падняўшы, занесці наверх.

У. вёдры з вадою на ганак.

2. перан., што. Узняць угору, ускінуць.

У. смык рукой.

У. вочы.

3. што. Збудаваць.

У. палац.

4. перан., каго (што). Узвялічыць, узвысіць.

Лёс узнёс гэтага чалавека.

|| незак. узно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць.

|| наз. узнясе́нне, -я, н. (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у што. Уцякаць, улівацца (пра раку).

Сож упадае ў Днепр.

2. за кім-чым. Даглядаць каго-, што-н. (разм.).

Ён надта не ўпадае за гаспадаркай.

3. за кім. Заляцацца да каго-н. (разм.).

У. за дзяўчынай.

|| наз. упадзе́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Пры ўпадзенні Палаты ў Дзвіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брыда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж. (разм.).

1. Што-н. непрыемнае, брыдкае, паскуднае.

Снілася нейкая б.

Наслухацца рознай брыды.

2. Пра каго-н. брыдкага, паскуднага, агіднага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)