магістра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

У некаторых заходнееўрапейскіх краінах, а таксама ў Вялікім Княстве Літоўскім: гарадское ўпраўленне.

|| прым. магістра́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маёнтак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Зямельнае ўладанне памешчыка, а таксама панскі двор, сядзіба.

Панскі м.

|| прым. маёнткавы, -ая, -ае і маянтко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Афіцэрскае званне, рангам вышэйшае за званне капітана, а таксама асоба, якая носіць такое званне.

|| прым. маёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мандары́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Цытрусавае пладовае дрэва сямейства рутавых, а таксама яго кісла-салодкі духмяны плод.

|| прым. мандары́навы, -ая, -ае.

М. сіроп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медано́с, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Меданосная расліна.

2. -у. Збор пчоламі нектару з кветак, а таксама час такога збору.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́дык, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач, а таксама студэнт вышэйшай медыцынскай навучальнай установы.

|| ж. меды́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метаста́з, -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Развіццё другасных ачагоў захворвання ў новых месцах арганізма, а таксама сам такі ачаг.

|| прым. метастаты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апо́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, апо́ек, ж.

Шкура цяляці-сысунка, а таксама вырабленая з яе скура.

|| прым. апо́йкавы, -ая, -ае.

Апойкавыя боты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ара́хіс, -у, м.

Паўднёвая травяністая алейная расліна сямейства бабовых; земляны арэх, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. ара́хісавы, -ая, -ае.

А. торт (з арахісам).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выступле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. выступіць.

2. Прамова, выказванне на сходзе, а таксама ігра артыста перад публікай.

Справаздачнае в.

Публічнае в.