канцэ́сія, ‑і, ж.
1. Дагавор па здачу дзяржавай у эксплуатацыю прыватным прадпрыемцам або іншаземнай фірме прамысловых прадпрыемстваў, зямельных угоддзяў і пад. Міжнародным канцэсіі. Атрымаць канцэсію.
2. Прадпрыемства, арганізаванае на аснове такога дагавору.
[Ад лац. concessio — дазвол, уступка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
караво́кі, ‑ая, ‑ае.
Які мае карыя вочы. На прыпынку ў калідоры вагона паяўляецца першы прадстаўнік чэхаславацкага народа, дабрадушны, крыху паўнаваты для сваіх маладых год, каравокі старшына-пагранічнік з папкай пад пахай. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карпара́цыя, ‑і, ж.
Група асоб, аб’яднаных прафесіянальнымі, саслоўнымі і пад. інтарэсамі. Радыёвяшчальная карпарацыя. □ — Вось што, давайце зробім так: даручыце мне весці перамовы ад карпарацыі прысяжных павераных горада Мінска з панам Урублеўскім. Колас.
[Ад лац. corporatio — аб’яднанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыплама́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Студэнт, які выконвае дыпломную работу. — Я студэнт Ленінградскага архітэктурнага. Дыпламант. Гэта мой дыпломны праект. Шамякін.
2. Удзельнік конкурсу, агляду і пад., узнагароджаны дыпломам. Дыпламант конкурсу музыкантаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Абзывацца адрывістым гукам, падобным на «ёк» (звычайна пра коней). Пад камандзірам ударнай роты Чыжыкам ёкае селязёнкай рослы конь. Лупсякоў.
2. Незак. да ёкнуць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надзе́мны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над паверхняй зямлі або на паверхні зямлі; проціл. падземны. Надземныя збудаванні. □ Вецер гнаў з-пад мора цёмныя, рэдкія воблакі, кружыў іх і раскідваў у надземных прасторах. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надзі́ва, прысл.
Разм. Надзвычай; надта, вельмі. Гарнітур з-пад іголкі, І кашуля з узорам надзіва. Броўка. Восень у той год выдалася надзіва цёплая, ясная. Карпаў. Быў .. [Косця] надзіва маўклівы і вельмі старанны. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажо́ўка, ‑і, ДМ ‑жоўцы; Р мн. ‑жовак; ж.
Невялікая ручная піла з адной ручкай. Бацька сталярнічаў пад павеццю. Адтуль далятаў рытмічны, знаёмы з дзяцінства свіст фуганка і пісклівы плач нажоўкі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажырава́цца, ‑руецца; зак.
Разм. Жыруючы, наесціся, адкарміцца (пра рыб, вадаплаўных птушак і пад.). Нажыруецца шчупачына і заб’ецца ў асаку драмаць. Кандрусевіч. Людзі расхіналі кусты, палохаючы дзікіх качак, якія нажыраваліся за дзень. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
1. Нанесці на паверхню чаго‑н. малюнак, узор і пад. пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў. Накатаць узор.
2. Разм. Хутка або наспех напісаць. Накатаць пісьмо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)