а́там, -а, мн. -ы, -аў, м.

Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая захоўвае яго ўласцівасці і складаецца з ядра і электронаў.

А. кіслароду.

Расшчапленне атама.

|| прым. а́тамны, -ая, -ае і атама́рны, -ая, -ае.

Атамная вага.

Атамная энергія.

Атамная бомба.

Атамная электрастанцыя.

Атамнае ядро.

Атамарны кісларод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́пець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -піць; незак.

1. безас., каму, з інф. і без дап. Пра неадольнае жаданне рабіць што-н.; хацецца; карцець.

Мне рупіла хутчэй пра ўсё даведацца.

2. Турбаваць, не даваць спакою.

Яго ўвесь час рупіць сям ’я і гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́заны, -ая, -ае.

1. Парэзаны на кавалкі.

Р. сыр.

2. у знач. прым. Нанесены рэжучай зброяй.

Рэзаная рана.

Крычыць як р. (наз.; нібы яго рэжуць; разм.).

3. у знач. прым. Накіраваны коса, убок (пры гульні ў тэніс, валейбол і пад.).

Р. удар.

Р. мяч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хава́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Закопваць нябожчыка або крэміраваць яго і ўстанаўліваць урну з прахам дзе-н.

2. перан. Лічачы аджыўшым, аддаваць забыццю; забываць.

Х. свае мары.

|| зак. пахава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; наз. пахава́нне, -я, н.

|| наз. хава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халадо́к, -дку́, м.

1. Цяністае месца, цянёк.

Сядзець у халадку.

2. Свежае халаднаватае паветра.

Павеяла халадком.

3. Час сутак, калі ўжо спала або яшчэ не наступіла спёка.

Халадком добра касіць.

4. перан. Стрыманасць, раўнадушнасць у адносінах да каго-, чаго-н.

У голасе яго адчуваўся х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хапану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. гл. хапа́ць.

2. Добра зарабіць на чым-н. (разм.).

Хапануў грошай за бульбу.

3. Забраць што-н. у каго-н.; незаконна прысвоіць (разм.).

У яго хапанулі рукавіцы.

4. Выпіць спіртнога, напіцца (разм.).

Х. спірту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хара́ктар, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць усіх устойлівых псіхічных уласцівасцей чалавека, яго асабістых рыс, якія праяўляюцца ў паводзінах і дзейнасці.

Слабы х.

Мяккі х.

2. Настойлівасць у дасягненні чаго-н.

Чалавек з характарам.

3. Уласцівасць, адметная рыса чаго-н.

Х. эпохі.

Дзелавы х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціскі́, -о́ў.

1. Прыстасаванне для заціску і трымання прадмета пры яго апрацоўцы.

2. перан. Тое, што пазбаўляе свабоды дзеяння, ставіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча.

Узяць у ціскі

1) прыгнятаючы, поўнасцю падпарадкаваць сабе;

2) пра двухбаковы ахоп войск праціўніка.

|| прым. ціско́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цылі́ндр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем прамавугольніка вакол аднаго з яго бакоў.

2. Прадмет такой формы.

3. Высокі цвёрды мужчынскі капялюш з палямі.

|| прым. цыліндры́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і цылі́ндравы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпе́рціся, адапру́ся, адапрэ́шся, адапрэ́цца; адапро́мся, адапраце́ся, адапру́цца; адпёрся, -пе́рлася; адапры́ся; зак.

1. Будучы ў зачыненым памяшканні, адчыніць яго.

Дзверы адперліся.

2. Не прызнацца ў чым-н., адмовіцца ад чаго-н. (разм.).

А. ад сваіх слоў.

|| незак. адпіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. адпіра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)