густа... і густа-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. густы, напр.: густавалосы, густалісты, густанаселены, густацёрты, густацякучы, густазялёны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Вуда для лоўлі рыбы са дна вадаёма.

Ставіць донкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Аладка, блін з дранай бульбы.

Няма смачнейшай ежы, як дранікі са смятанай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыма...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дым, дымавы, напр.: дымаадвод, дымаадсос, дымагенератар, дымамаскіроўка, дыманепранікальны, дымаўлоўнік, дымаход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спе́цыі, -цый, адз. спе́цыя, -і, ж.

Вострыя пахучыя прыправы (гарчыца, перац, лаўровы ліст і інш.).

Мяса са спецыямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суда...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да суда, судовы, напр.: судавыканаўца, судавядзенне, сударэвізійны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сасуда...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да сасудаў, напр.: сасудазвужальны, сасудападобны, сасударасшыральны, сасударухальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

селена...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да Месяца, напр.: селенаграфія, селенадэзія, селеналогія, селенацэнтрычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сле́дства, -а, н.

Высвятленне органамі юстыцыі абставін, звязаных са злачынствам.

Весці с.

|| прым. сле́дчы, -ая, -ае.

Следчыя органы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снега...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да снегу, напр.: снегаачыстка, снегазатрыманне, снегалавінны, снегаўборачны.