фасо́ль, ‑і, ж.

Абл. Фасоля. Там, калі над пушчамі Навісала золь, Рукі яе [матчыны] лушчылі Боб, гарох, фасоль. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́тман ’старшы над плытнікамі, які падае каманды таркавым, адказны за плытагонаў і стан плытоў’ (гродз., Нар. сл.; маст., Нар. лекс.; Скарбы). З польск. rotman, часцей retman ’тс’, якія з ням. Rotte ’рад’, ’натоўп’, ’банда, шайка’, ’атрад’ і mann ’чалавек’, ’мужчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нада́ткі ’надбаўка зямлі (да прысядзібных участкаў)’ (лунін., Шатал.), ’кароткія загоны, дадаткі’ (беласт., Сл. ПЗБ). З наддиткі, да даць, параўн. у Насовіча: наддиток ’надбаўка’ (Нас.); формы з на- і над адлюстроўваюць характэрную для славянскіх моў «канкурэнцыю» адпаведных прыназоўнікаў (ESSJ SG, 1, 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паве́тра ’сумесь газаў, галоўным чынам азоту і кіслароду, якія акружаюць зямлю і складаюць яе атмасферу; свабодная прастора над зямлёй’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), пове́трэ ’паветра; пошасць’ (ТС). З польск. powietrze ’тс’. У значэнні ’пошасць’, відавочна, з рус. пове́трие ’пошасць’. Параўн. наступнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́стун, пестуй ’вершнік, перакладзіна над вушакамі’ (Мік.; ветк., карм., Мат. Гом.; карм., чач., ЛА, 4), пестынь ’верхняя частка асады дзвярэй’ (слаўг., Мат. Маг.). Да пестаў (гл.), прымітыўныя дзверы на бегуне (драўляныя стрыжні з суком) паварочваліся ў гнёздах, выдзяўбаных у калодках (“ступках”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насме́шка насме́шка, -кі ж.; (злая) кпі́ны, род. кпі́наў ед. нет;

сказа́ть в насме́шку сказа́ць у насме́шку;

в насме́шку над кем (насмеха́ясь) насміха́ючыся з каго́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гусці́ несов. гуде́ть; жужжа́ть;

да ве́чара гула́ малата́рня — до ве́чера гуде́ла молоти́лка;

на дварэ́ гула́ заве́я — на у́лице гуде́ла мете́ль;

на пло́шчы гуў нато́ўп — на пло́щади гуде́ла толпа́;

у вуша́х мо́цна гуло́безл. в уша́х си́льно гуде́ло;

но́гі гудзя́ць — но́ги гудя́т;

над ву́хам гудзе́ кама́рнад у́хом жужжи́т кома́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кліч, ‑у, м.

1. Заклік. Як гром пранёсся кліч: — Таварыш, прэч цара! — Далоў вайну! А. Александровіч. Над краінай прагучаў баявы кліч: усё для фронту! Данілевіч.

2. Крык, вокліч. — Трывога! — узвіўся над лагерам кліч. Мележ. Аднекуль паляцела безліч чаек і сваім сумным клічам абудзіла наваколле. Броўка.

•••

Кінуць кліч гл. кінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збунтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змяшацца, пераблытацца. Думкі ў галаве збунтаваліся. Гульня збунтавалася.

2. Падняць бунт; узбунтавацца. У гміне павінен спешна адбыцца суд над сялянамі, больш чым над палавінай вёскі, якія збунтаваліся і не пайшлі да пана на работу. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гвозд, гвазда, М ‑дзе, м.

Разм. Металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што‑н., змацавання чаго‑н. з чым‑н. Павесіць шапку на гвозд. □ Над тапчаном сагнуліся Сцёпка і Раман — гоняць гвазды, цягаюць дратву. Чорны. Ёмкая перакладзіна, прыбітая гваздамі ўпоперак дзвярэй, вартуе.. хатку над балотцам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)