бібле́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да Бібліі. Біблейскае паданне. Біблейскі сюжэт. Біблейскія кнігі. Біблейскія тэксты. // Характэрны, уласцівы людзям, апісаным у Бібліі. Твар Ермалая паходзіў на твар біблейскіх людзей. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адусю́ль, прысл.

З розных месцаў, з усіх бакоў. Шмат адусюль прыходзіла людзей: З суседніх вёсак, з дальніх хутароў. Танк. У класе падняўся рогат, адусюль чуліся вясёлыя жарты і выгукі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да выпіць.

2. Разм. Часта піць спіртныя напіткі; п’янстваваць. Гаспадаркаю .. [Саўка] не займаўся, гуляў, выпіваў, трохі краў і прыставаў да розных цёмных людзей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заду́млівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і задуменны. Арцём, Захаравіч любіў дачку, ціхую, задумлівую, прыгожую дзяўчыну. Шамякін. Твары людзей былі стомленыя, задумлівыя. Шчарбатаў. Высокія сосны сустрэлі Сашку ціхім, задумлівым шумам. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубня́к, ‑у, м.

Малады дубовы лес. У дубняку густы пах прэлага лісця і жалудоў ап’яняў змораных людзей. Шамякін. Густы лес пачаў радзець, на змену вялікім дрэвам пайшоў малады дубняк. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагаво́р, ‑у, м.

1. Паклёп, данос. Сам арышт [Багуцкага], відаць, адбыўся па пагавару Клопікава. Лынькоў. [Марына Аляксееўна:] — Нагавор — што смала — нялёгка адмываецца. Шамякін.

2. Заклінанне, якое па ўяўленню забабонных людзей мае магічную сілу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да насяліць.

2. Складаць насельніцтва якой‑н. тэрыторыі, населенага пункта. Любіў настаўнік расказваць і пра далёкія краіны, пра людзей, якія насяляюць іх. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Пераклічка, якая робіцца для праверкі наяўнасці людзей. Ранішняя паверка. Вячэрняя паверка. □ Сосны, як салдаты на паверцы, Пераклічку між сабой вядуць. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераразмеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; заг. пераразмяркуй; зак., каго-што.

Размеркаваць нанава, іначай. Пераразмеркаваць крэдытныя сродкі. Пераразмеркаваць зямлю. □ — Пераразмеркаваць людзей трэба так, каб і жніво не спазнілася і малацьба пачалася. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

люд, ‑у, М ‑дзе, м., зб.

Разм.

1. Народ, людзі. Над краем вайна лютавала, І гінуў наш люд у галечы. Хведаровіч. // звычайна з азначэннем. Група людзей, якія належаць да якога‑н. асяроддзя. Працоўны люд. □ Вайсковы люд і люд цывільны Вакзалы поўнілі сабой. Колас.

2. Зборышча людзей, натоўп. Каля клуба чутна гранне: Там пад звонкія лады Ладзіць дружбу ды каханне Люд шчаслівы малады. Гілевіч. Знаёмая плошча... Хвалюецца люд. Здарова, зямля[к], здарова, паэт! Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)