трыбуха́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. З вялікім трыбухом, жыватом. Як па стандарту — здаравенны і трыбухаты, ледзь той рэмень трымаецца спражкай на пупе, у фанабэрыста-суровым шлеме «пікельгаўб», гер шуцман, якога ўсё жывое ведала тут па прозвішчу і імені, узвышаўся на плошчы няўмольным і непрыступным увасабленнем правапарадку. Брыль. Конь у Пошты стары, маленькі, трыбухаты. Крапіва. / у знач. наз. трыбуха́ты, ‑ага, м. — Но-о, трыбухаты, — махаў пугаю Гальяш. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэль, ‑і, ж.
Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок. Часамі хадзіў Лабановіч у лес, каб пастраляць у цэль з .. рэвальверчыка. Колас. Многія цэлі былі падаўлены адразу ж, аднак на гэты раз фашысты адкрылі агонь у адказ. «Полымя». // Мішэнь. Ці б’е начальства ў цэль, ці шле «за малаком», Ды знойдуцца заўсёды Івановы, Што памахаць яму гатовы. Крапіва.
•••
Біць у цэль (міма цэлі) гл. біць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлю́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шлюбу. Шлюбны саюз. Шлюбны абрад. // Прызначаны для шлюбу. Манька каторы раз прымярала ўжо сваё шлюбнае ўбранне. Крапіва.
2. Які мае адносіны да перыяду спарвання ў жывёл. Самцы былі ў шлюбным уборы: спіны ў іх пацямнелі і зрабіліся гарбатыя, сківіцы пагрозліва выгнуліся. Караткевіч. Паветра звініць птушыным гоманам, крыкамі, шлюбнымі злётамі і клопатамі аб сваім доме, аб прыпынішчы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далако́п, ‑а, м.
Рабочы, які капае магілы. Далакопы ўзяліся за рыдлёўкі, натоўп пачаў разыходзіцца, расцякаючыся па сцежках, што вялі да выхаду з могільніка. Хадкевіч. Магіла была гатова. Апёршыся на лапаты, чакалі далакопы, калі закопваць ім. Вярцінскі. // Той, каму даручана капаць, раскопваць што‑н. [Вера:] Мы з Чарнавусам касцямі не займаемся, гэта Гарлахвацкі іх перабірае. А наша справа — мел, гліна, вапна, фасфарыты. Галоўны далакоп — Аляксандр Пятровіч, а я яму памагаю. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́мацца, ‑аецца; безас. незак.
1. Уяўляцца ў думках; здавацца. Не то сніцца, не то думаецца Агею пра тое страшнае, што здарылася з ім у асеннюю раніцу. Крапіва. [Любе] думалася, што з кожнага акна на яе паказваюць пальцамі. Чорны.
2. Аб стане роздуму, разважання, абдумвання чаго‑н. [Косцік] любіць марыць у адзіноце. Тады неяк лёгка і раздольна думаецца. С. Александровіч. Дзе ўзяў бацька ключ, каб адамкнуць хату — аб гэтым не думалася. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да адліць (у 1–4 знач.).
2. чым. Даваць водбліск, водсвет; пералівацца колерамі. Вада дрыжала пад ветрам, адлівала ад месяца срэбрам. Чорны. // Моцна свяціцца колерам таго матэрыялу, з якога зроблены, якім пакрыты прадмет. Яркай зелянінай адлівалі палі кукурузы. Шашкоў. // Даваць адценне новага колеру. Шыбы вагонаў у цемры адлівалі цёмна-сіняй мутнай марской гладдзю. Барашка. Плечы і крылы.. [пеўня] адлівалі золатам, .. на нагах красаваліся шпоры. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падако́нне, ‑я, н.
1. Тое, што і падвоканне. Трэба сход склікаць. Устае Аўдоля з прасніцы або з-за красён, кажушок на плечы, палку ў рукі і пайшла па падаконню. Крапіва.
2. Частка сцяны пад акном са знадворнага боку дома. — Міналі дні — .. мы з мамаю на агародзе высеклі капусту, заклалі кастрыцаю падаконне. Адамчык.
3. Тое, што і падаконнік. З двара на падаконне ўзляцеў верабей з саломінай у дзюбе. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крупі́нка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Памянш. да крупіна; маленькая крупіна.
2. Дробная часцінка чаго‑н. З сосен ападалі на тратуар ледзяныя крупінкі інею. Грамовіч. // перан. Пра вельмі малую колькасць чаго‑н. [Наталля:] Шчаслівая тым, што я патрэбны чалавек, што магу несці хоць крупінку цяжару, які лёг на плечы народа. Крапіва. У Ганны Сяргееўны яшчэ была крупінка надзеі, і яна рашыла трымацца да канца. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ламаві́к, ‑а, м.
1. Перавозчык цяжкіх грузаў. І ламавікі і рамізнікі з горада і ўсе аколічныя вёскі кожны дзень давалі каменданту .. фурманкі. Баранавых. // Фурманка, прыстасаваная для перавозкі такіх грузаў. Павольна сунецца абоз ламавікоў — на нязвыкла нізкіх калёсах нагружана жалезнае ламачча. «Беларусь».
2. Конь для перавозкі цяжкіх грузаў; цяжкавоз. У горад селянін прыехаў на кірмаш. І вось убачыў тут асілак наш, Што грузныя ламавікі Пудоў па сто вязуць мукі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўрадлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, на якім культурныя расліны не могуць даваць добрага ўраджаю; які не вызначаецца ўрадлівасцю. Зямля тут неўрадлівая, пясок, нічога расці не хоча. Крапіва. // Які не ўрадзіў, які не абяцае добрага ўраджаю. Нават дзе і не было пустазелля, жытцо стаяла дробненькае, неўрадлівае. Кулакоўскі.
2. Які вызначаецца дрэнным ураджаем. У нейкай вёсцы.. [Надзю] пакінулі — ці то ў сваякоў, ці то ў знаёмых. Казалі, быў неўрадлівы год, не хапала хлеба... Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)