вампі́р, ‑а, м.
1. У павер’ях некаторых еўрапейскіх народаў — мярцвяк, які ноччу выходзіць з магілы, каб смактаць кроў людзей.
2. Бязлітасны эксплуататар; крывасмок. Капайце яму, далакопы, Каб у яе халодны жвір Упаў навек тыран Еўропы, Крывавы прывід і вампір. Колас.
3. Род буйных кажаноў.
[Ням. Vampir.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
караце́ць, ‑ее; незак.
Станавіцца карацейшым, менш працяглым у прасторы або ў часе. Блізілася восень, карацелі дні. Адамчык. Калі набліжаўся .. [настаўнік] да лямпы або адыходзіў ад яе, цень яго то падаўжаўся, то карацеў, а ў стыках сцяны і столі борздзенька пераломваўся і забягаў на столь. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
краі́на, ‑ы, ж.
1. Мясцовасць, тэрыторыя, край (у 2 знач.). Горкая краіна. Цёплыя краіны. Азёрная краіна. □ Я моцна-моцна звязан з вамі, Малюнкі роднае краіны! Колас.
2. Дзяржава. Сацыялістычныя краіны. Капіталістычныя краіны. □ Краіна родная, Савецкая краіна, Табе я ў песнях сэрца аддаю. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́рад, ‑а, М ‑дзе, м.
Лаянк. Мучыцель, кат. — Божа мой, божа! За што мне такая кара! Лепш бы я малою памерла, чым жыць з такім ірадам, з такім п’яніцам. Колас. — Што ім трэба, ірадам? Чаму ім няма спакою ад таго, што людзі мірна жывуць? Шамякін.
[Па імені цара Іудзеі Ірада, які паказваецца ў евангеллі вельмі жорсткім.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каба́н, ‑а, м.
1. Самец свінні; кныр. // Кастрыраваны самец свойскай свінні; парсюк. У Максімавых варотах, у ямцы, ляжаў і вяла павільваў хвосцікам кабан-кормнік. Капыловіч.
2. Дзікая свіння; дзік, вепр. Вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жмак, ‑а, м.
Няпэўная колькасць чаго‑н. (сена, саломы і пад.), большая за жменю, але меншая за ахапак. [Жаўнер], што сядзеў на стажку, сумыслу кінуў на дзеда жмак сена. Колас. Дзяўчына адышлася за некалькі крокаў ад кошыка і, ухапіўшы жмак сухога верасу, падняла яго. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Спешна і старанна пачаць рабіць што‑н.; рупна заняцца чым‑н. Дзеці палезлі за стол, а Юстына завінулася каля печы. Гартны. Паклала [бабка Параска] дроў у печ, падпаліла іх і завінулася з венікам каля хаты, старанна падмятаючы пакойчык. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даку́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Надакучыць, абрыднуць. Лабановіч уздыхнуў лягчэй, як бы з яго плячэй зваліўся нейкі цяжар, бо дарога .. і лес усё ж такі дакучылі яму. Колас. А сонейка, сонейка, да заходзь жа скоранька! Як ты мне дакучыла, раненька усходзячы. З нар. песні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыле́ма, ‑ы, ж.
1. Суджэнне, вывад з двума процілеглымі палажэннямі, з якіх неабходна выбраць адно, паколькі трэцяе немагчыма.
2. Становішча, пры якім выбар адной з дзвюх процілеглых магчымасцей аднолькава цяжкі. — А калі б перад табою паставілі такую дылему: салдат ці арыштант? Што выбраў бы? Колас.
[Грэч. dilēmma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., што і чаго.
Кусаючы, аддзяліць частку ад цэлага. Пасля кожнай чаркі Антаніна Міхайлаўна брала хлеб, і, перш чым адкусіць, падносіла яго да носа і нюхала, а потым ужо клала ў рот і закусвала. Колас. // Адцяць шчыпцамі, кусачкамі. Адкусіць кавалак дроту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)