махры́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З махрамі. Карычневы шалік з .. какетлівай вясёлкай на махрыстых капцах атуляў .. [Людзін] твар. Брыль.

2. Падобны на шматкі, касмылі па краях чаго‑н. Снарады падалі ў Прыпяць па адзін і па другі бок пераправы, уздымаючы высокія махрыстыя фантаны. Колас.

3. З вялікай колькасцю пялёсткаў. Кветка была вялікая, махрыстая. Тамары здавалася, што і пахне яна не так, як іншыя. Сіняўскі. // З вялікай колькасцю тонкіх карэньчыкаў. Махрысты корань.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карава́й, ‑я, м.

Вясельны абрадавы пірог круглай формы. Віншаваць са шчасцем пойдуць [людзі] маладых, Каравай пшанічны панясуць да іх. Кляўко. Адно хіба не хапала таго, каб мы з Ірай сталі пад вянец, а астатняе ўсё было: нават дзялілі каравай. Сабаленка. // Вялікая булка, спечаная для якой‑н. урачыстасці, свята. Ваша свята — наша свята! І выносяць залаты Каравай нам з першай хаты Украінскія браты. Панчанка. На чужы каравай рота не разявай. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́ха, ‑і, ДМ пласе, ж.

1. Палавіна расколатага ўздоўж бервяна; плашка. Партызаны валілі асіннік і ельнік, калолі яго на доўгія плахі. Грахоўскі.

2. Вялікая калода, на якой даўней адсякалі галаву прыгаворанаму да пакарання смерцю, а таксама памост, на якім адбывалася пакаранне. І за мяне кладзе пры ўсім народзе На плаху Сценька Разін галаву. Грахоўскі. Земан выпадкова Глянуў на падворак і замёр ад жаху: Там ужо камусьці рыхтавалі плаху. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассы́пісты, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка рассыпаецца на крупінкі, крошкі. Рассыпістая бульба. □ Не прайшло і некалькі хвілін, як на зялёным сукне пісьмовага стала ўжо стаяла вялікая белая міска, поўная гарачай рассыпістай [грэцкай] кашы. Барашка. [Снег] рассыпісты і, здаецца, зусім не падобны на той, што гурбамі асеў вакол на палях, на чорных ялінах, што стаяць ля самай чыгункі. Савіцкі.

2. перан. Дробны, перарывіста. Рассыпісты смех. □ Недзе ўдалечы дробным рассыпістым рэхам пракацілася кулямётная чарга. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

садру́жнасць, ‑і, ж.

1. Узаемная дружба, сяброўскае яднанне; саюз. Садружнасць нацый. Садружнасць пакаленняў савецкіх людзей. □ Як магутная сіла сусветнай сацыялістычнай садружнасці, як несакрушальная цытадэль міжнароднай пралетарскай салідарнасці, як светач міру і сацыяльнага прагрэсу ўзвышаецца сёння наша вялікая Радзіма — правобраз будучага сусветнага брацтва працоўных. Машэраў.

2. Аб’яднанне на аснове агульных інтарэсаў, поглядаў. Садружнасць мастакоў. Садружнасць літаратараў. // Супольнае жыццё на аснове агульнасці ўмоў асяроддзя. Мікраарганізмы і расліны жывуць у цеснай садружнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фее́рыя, ‑і, ж.

1. Тэатральны спектакль, цыркавы наказ з казачным сюжэтам, раскошнымі дэкарацыямі і рознымі сцэнічнымі эфектамі. [«Лясная песня» Л. Украінкі] не п’еса, не драма, не феерыя нават, а вялікая паэма жыцця гэтай лясной і вадзяной зямлі. «Полымя».

2. перан. Чароўнае, казачнае відовішча. У гэтай паўночнай феерыі, у багацці вады і неба, у шчодрасці рукатворнай прыгажосці не было нічога ад горада-цмока, горада-драпежніка, што паступова аблытаў шчупальцамі дарог цела сваёй ахвяры — зямлі. Караткевіч.

[Фр. féerie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часці́на, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і частка (у 1, 2 і 3 знач.); вялікая, значная частка чаго‑н. Ёсць важныя дзве часціны, з якіх складаецца жыццё і яго глыбокі сэнс і хараство — чалавек і прырода. Колас. [Самоцька:] — У цябе [Андрэя] унь брат.. гаруе, а ты і яго часцінаю заўладаў. Чорны.

•••

Часціны мовы — лексіка-граматычныя разрады слоў, якія характарызуюцца агульнымі лексічнымі і граматычнымі адзнакамі, агульнасцю асноўных сінтаксічных функцый у сказе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капу́завялікая зімовая, цыліндрычнай формы, неакуратная футраная шапка’ (кобр. Шн. 3; Сцяшк., Сцяц., зэльв.; драг. Нар. словатв.); ’канфедэратка, абшытая чорным футрам’ (Федар. Рук.), капуся ’льняныя або саламяныя абручы, якія паляшучкі надзявалі на галаву пад хустку, каптур’ (Тарн.). Заназычана, як і ўкр. капуза ’тс’, з польск. kapuza, якое з ням. Kapuze < італ. сарриссіо ’пакрыццё галавы, каптур’ < с.-лац. caputium ’капюшон манаха’ < сарра ’плашч’ (Слаўскі, 2, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́льшы, больш, бале́й. Прасл. *bolьjь (м. р.), *botьši (ж. р.), *bolʼe (н. р.) роднаснае ст.-інд. bálīyan ’мацнейшы’, bálam ’сіла’, лац. dē‑bilis ’слабы’ і г. д. Падрабязна гл. Фасмер, 1, 191. Адсюль узнікае самастойны ўсх.-слав. прыметнік са значэннем ’вялікі’; бел. бальшы́, рус. большо́й (гл. Шанскі, 1, Б, 160). Ад гэтага апошняга ўтворана лексема бел. бальша́к (БРС, Сцяшк. МГ, Касп.), рус. больша́к ’дарога’ (спачатку ’вялікая дарога’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махна́тка, махне́тка, махны́тка, махны́ка ’галавешка’ (стаўб., Жыв. сл.; хоцім., Янк. 2; Сцяшк. Сл., Мат. Маг.; Мікуц.; паўд.-усх., КЭС), ’маленькая галавешка’ (Бяльк., Растарг., Мат. Гом.), ’худы, хілы чалавек’ (Юрч., Нас.), махні́ткінявялікая галавешка’ (слаўг., Нар. словатв.), смал. мохны́тка ’галавешка ў печы’, махни́тка ’тс’. Да махна́ты (гл.). Аб суфіксе ‑(ат)ка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 149. Матывацыя: абгарэлае палена — галавешка — выглядае махнатым дзякуючы попелу ў выглядзе лісточкаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)