рабі́ць, раблю́, ро́біш, ро́біць; незак.
1. што. Займацца чым-н., праяўляць якую-н. дзейнасць, паступаць якім-н. чынам.
Ён нічога не робіць.
Р. усё па-свойму.
Думай з вечара, а рабі з рання (прыказка).
2. што. Вырабляць, майстраваць.
Р. мэблю Р. марожанае.
3. Працаваць дзе-н., кім-н.
Р. на заводзе.
Р. закройшчыкам у атэлье.
Р. аграномам.
4. што. У спалучэнні з назоўнікамі, якія абазначаюць від заняткаў, работы, ужыв. ў знач.: выконваць.
Р. урокі.
Р. зарадку.
5. што. У спалучэнні з назоўнікам выражае дзеянне паводле знач. гэтага назоўніка.
Р. памылкі (памыляцца). Р. назіранне (назіраць).
6. што каму. Аказваць, прычыняць што-н. каму-н.
Р. дабро людзям.
7. каго-што з каго-чаго. Ператвараць у каго-, што-н., выконваючы якія-н. дзеянні.
Р. з хлопца камедыянта.
8. каго (што) кім-чым або якім. Прыводзіць у які-н. стан, надаваць каму-, чаму-н. які-н. выгляд.
Р. чалавека шчаслівым.
9. што. Утвараць сабой.
Рака рабіла круты паварот.
|| зак. зрабі́ць, зраблю́, зро́біш, зро́біць; зро́блены.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
з-пад і (перад збегам зычных) з-па́да, прыназ. з Р.
Спалучэнне з прыназоўнікам «з-пад» («з-пада») выражае:
Прасторавыя адносіны
1. Ужываецца пры абазначэнні прадмета ці месца, знізу або з ніжняга боку якіх накіравана дзеянне, рух. Дастаць з-пад стала. Выцягнуць з-пад куста. Пыл курэў з-пад ног. Глядзець з-пад рукі. □ Закрасуюць з-пад снегу чырвоныя кветкі. Чарот. Дзве доўгія цёмна-русыя касы выбіліся з-пад чырвонай хустачкі. Колас.
2. Ужываецца пры ўказанні на кірунак руху з месца, якое знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад прадмета, названага залежным словам. Выскачыць з-пад хвойкі. □ З-пад пільні ўсе пайшлі дарогай паміж поля і лесу. Чорны. // Ужываецца пры абазначэнні населенага пункта, з раёна якога хто‑н. накіроўваецца, з’яўляецца, паходзіць і пад. Вецер гнаў хмары з-пад Налібок. □ — А быў сярод нас удалец такі, Марка Балук з-пад Цернішч. Колас.
Аб’ектныя адносіны
3. Ужываецца пры ўказанні на прыладу, з дапамогай якой што‑н. робіцца, ствараецца, атрымліваецца. З-пад разца паўзе стружка. Гукі льюцца з-пад смыка. З-пад пяра пісьменніка выходзілі новыя і новыя кніжкі паэзіі. // Ужываецца пры ўказанні на вытворцу дзеяння. З-пад яго рук усё выходзіць вельмі спраўна. Скрыган. Сілівон .. выстругваў зуб’е для грабляў. Зубы выходзілі з-пад яго рук нібы точаныя. Лынькоў. // Ужываецца пры абазначэнні якасці чаго‑н. шляхам указання на спосаб стварэння, на прыладу ці інструмент, з дапамогай якога што‑н. было створана. Мэбля нязграбная, як з-пад тапара. □ Гарнітур з-пад іголкі і кашуля з узорам на дзіва. Броўка.
4. Ужываецца пры абазначэнні якога‑н. стану ці становішча, ад якога хто‑, што‑н. вызваляецца (звычайна ў спалучэннях з дзеясловамі «выйсці», «вырвацца», «вызваліць», «вызваліцца» ці словамі з такім жа значэннем). Уцячы з-пад расстрэлу. Вызваленне з-пад прыгнёту. □ Хацелася хутчэй выскачыць з-пад перастрэлкі позіркаў. Грахоўскі.
Азначальныя адносіны
5. Ужываецца пры характарыстыкі прадмета шляхам указання на яго былое прызначэнне. Бутэлька з-пад малака. Бочка з-пад селядцоў. Вагоны з-пад вугалю.
Акалічнасныя адносіны
6. У асобных спалучэннях ужываецца пры абазначэнні спосабу дзеяння. Працавалі з-пад палкі. Вырас як з-пад зямлі. □ Неяк усё сышлося адразу, як з-пад маланкі. Чорны. Адважыўся на смелы крок: з-пад носа кралю павалок! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́блытацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Вызваліцца з чаго‑н., што аблытвае ногі, рукі. Выблытацца з калючага дроту.
2. перан. Разм. Выйсці з цяжкага, складанага становішча. Выблытацца з даўгоў. Выблытацца з непрыемнай гісторыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́житьI сов.
1. вы́жыць;
больно́й вы́жил хво́ры вы́жыў;
2. (пробыть некоторое время в тяжёлых условиях) разг. вы́жыць, вы́быць;
◊
вы́жить из ума́ вы́жыць з ро́зуму; (впасть в детство) здзяці́нець.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
набра́ться набра́цца, мног. панабіра́цца;
набрала́сь це́лая гру́ппа набра́лася цэ́лая гру́па;
набра́ться хра́брости набра́цца хра́брасці;
◊
с кем поведёшься, от того́ и наберёшься посл. з кім павядзе́шся, ад таго́ і набярэ́шся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
отли́чие ср.
1. (различие) адро́зненне, -ння ср.;
в отли́чие от… у адро́зненне ад…;
2. (заслуга, отмеченная наградой) адзна́ка, -кі ж., выда́тнасць, -ці ж.;
дипло́м с отли́чием дыпло́м з адзна́кай;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
переме́шиватьII несов. (к перемеша́ть)
1. пераме́шваць;
переме́шивать се́рую муку́ с бе́лой пераме́шваць шэ́рую муку́ з бе́лай;
переме́шивать угли́ в пе́чке пераме́шваць вуго́лле ў пе́чцы;
2. (перепутывать) разг. пераблы́тваць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пере́ть несов., прост., в разн. знач. пе́рці;
пере́ть напроло́м пе́рці напрало́м;
си́ла так и прёт из него́ сі́ла так і прэ з яго́;
◊
пере́ть на рожо́н пе́рці на ражо́н;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
повести́сь сов., разг.
1. (подружиться) пасябрава́ць;
с кем поведёшься, от того́ и наберёшься посл. з кім павядзе́шся, ад таго́ і набярэ́шся;
2. (стать привычным) паве́сціся;
так повело́сь так павяло́ся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
поли́чное / пойма́ть с поли́чным а) юр. злаві́ць з до́казамі злачы́нства; (на месте преступления) злаві́ць на ме́сцы злачы́нства; б) перен. злаві́ць на гара́чым (на све́жым) учы́нку, злаві́ць на ме́сцы злачы́нства.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)