дыялекты́зм, ‑а, м.
Слова або выраз у літаратурнай мове, узяты з якога‑н. дыялекту. У творах .. [Кузьмы Чорнага] нярэдка можна сустрэць дыялектызмы, словы вузкага мясцовага значэння (накшталт «кагадзе», «дзындра» і інш.). Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажда́к, ‑у, м.
Горная парода, якая складаецца з дробных зярнят карунду і прымесей іншых мінералаў. // Парашок з гэтага мінералу, які ўжываецца для шліфоўкі або чысткі металічных вырабаў, шкла і пад.
[Цюрк. nadžak.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Напісаць хутка або нядбайна. — У нас, разумееш, напрыклад, на год план: зрабіць некалькі сот станкоў, — начыркала Галя на цыраце лічбу. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неасла́бны, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца або дзейнічае з аднолькавай сілай. Неаслабны кантроль. □ Камісар умеў гаварыць цікава, і партызаны заўсёды слухалі яго з неаслабнай увагай, стараючыся не прапусціць ніводнага слова. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыка́зны, ‑ая, ‑ае.
Такі, што цяжка або немагчыма выказаць, перадаць словамі. Усюды зялёная, сонечная вясна, усюды — хараство, прыгажосць невыказная. Сачанка. Другі раз у гэтым верасні я адчуў невыказную радасць. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыто́ены, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога не хочуць або не могуць затаіць. Альбіна з непрытоенай зайздрасцю глядзела на Галю. Сабаленка. Словы .. вырваліся самі сабой, у іх было шчырае, непрытоенае шкадаванне. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неспрактыкава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць неспрактыкаванага; адсутнасць або недахоп вопыту, ведаў. Ад неспрактыкаванасці ў далёкай хадзе, а можа і ад слабасці ў нагах я часта спатыкаўся і ледзь не падаў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўро́блены, ‑ая, ‑ае.
Які ніколі або даўно не ўрабляўся (пра зямлю, глебу і пад.); неапрацаваны. Больш за ўсё турбавала дзядзьку тое, што на новым месцы была няўробленая, недагледжаная зямля. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Адпісаць усім, многім. Паадпісваць пісьмы ўсім знаёмым.
2. Разм. Адпісаць, перадаць у спадчыну, карыстанне ўсё або частку чаго‑н. Паадпісваць сынам усю маёмасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падако́ннік, ‑а, м.
Дошка або каменная пліта, устаўленая ці ўмураваная гарызантальна ў аконны праём знізу. Падако былі густа застаўлены вазонамі. Бядуля. [Рыгор] падышоў бліжэй да акна, абапёрся локцямі на падаконнік. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)