Пасо́бе ’асобна’ (слонім., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі выразу па сабе і польск. poosobno ’асобна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастра́ціць ’многіх пазбаўляць жыцця’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па і польск. stracić ’пакараць смерцю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасце́рць ’абцерці, сцерці’ (Бяльк.). Да церці (гл.). Прэфікс па абазначае працяглую дзею, якая ўжо завяршылася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачэ́рпаць ’паесці’ (экспр.), ’змясціць рой у раёўню’ (воран., Сл. ПЗБ). Да па і чэрпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўро́кі ’сурокі, урокі’ (віл., Крачк.), поўрбчыць ’сурочыць’ (ТС). Да па- і суро́кі, суро́чыць, уро́кі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пласмо́ ’плашчыня, роўнядзь, плоскасць’ (Дуж-Душ.). Утворана па ўзору плазьмо ад пласкі ’пакаты, плоскі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распашэ́ндзіць ’растраціць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да расшэ́ндзіць ’тс’ (гл.) з “інтэнсіўным” па (гл. папярэдняе слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ручні́ца ’памінкі па нябожчыку праз год пасля смерці’ (Сл. рэг. лекс.). З польск. rocznica ’гадавіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́пчатыпа форме падобны на рэпу’ (ТСБМ), рэпчатка ’гатунак цыбулі’ (Мат. Гом.). Гл. рэпа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саймэ́т ’сакрэт’ (Касп.). Па сцвярджэню Чэкмана (Гісторыя, 115) запазычанне з ідыш, але этымон нам невядомы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)