апліка́цыя, ‑і, ж.

1. Спосаб стварэння арнаменту, мастацкага ўзору або малюнка шляхам наклейвання (нашыўкі) на што‑н. кавалачкаў рознакаляровай матэрыі, паперы і пад.

2. Арнамент, узор, малюнак, створаны такім чынам.

[Ад лац. applicatio — прыкладванне, наклейванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аксамі́тнікавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да аксамітніку.

2. у знач. наз. аксамі́тнікавыя, ‑ых. Сямейства траў, радзей кустоў ці дрэў з цэласным супраціўным або чаргаваным лісцем і дробнымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ангажы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Уст.

1. Запрасіць (запрашаць) асобных артыстаў або цэлы калектыў на працу на пэўны тэрмін па дагаворы.

2. Запрасіць (запрашаць) даму на танец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Пашкодзіць сабе скуру гарачай парай або кіпнем. Хонеў хлопец быў ускочыў у цэбар з лугам і не апарыўся толькі затым, што луг быў халодны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адабра́цца, адбярэцца; зак.

Страціць здольнасць рухацца, дзейнічаць у выніку хваробы ці здранцвець ад напружанай працы або страху, хвалявання і пад. [Якуб Колас] сядзеў за сталом.. і працаваў, пакуль не адбярэцца рука. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абабіць (у 1–3 знач.).

•••

Абіваць парогі — шматразова паяўляцца дзе‑н., просячы або дамагаючыся чаго‑н.

Бокі абіваць — знаходзіцца дзе‑н. без справы; ацірацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кве́тнік, ‑а, м.

Градка, клумба або агародчык, дзе растуць кветкі. Такога кветніка ва ўсёй вёсцы не знойдзеш: і цюльпаны, і півоні, і макі, і ружы, і вяргіні, і астры. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імігра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. імігрыраваць; перасяленне ў чужую краіну на пастаяннае або часовае жыхарства.

2. зб. Імігранты.

•••

Іміграцыя капіталу — прыліў у якую‑н. краіну іншаземнага капіталу.

[Ад лац. immigro — усяляюся.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрферэ́нцыя, ‑і, ж.

1. Узаемнае ўзмацненне або аслабленне хваль (гукавых, электрычных, светлавых) пры іх накладанні адной на другую. Інтэрферэнцыя святла. Інтэрферэнцыя гукаў.

2. Узаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў.

[Ад лац. inter — узаемна і ferens, ferentis — які нясе, пераносіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаве́днік, ‑а, м.

Тэрыторыя, на якой для аховы або развядзення каштоўных народ жывёлы і раслін забаронена паляванне, рыбная лоўля, высечка дрэў і інш. Белавежская пушча з’яўляецца дзяржаўным запаведнікам. Бярэзінскі запаведнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)