трэ́нчык, ‑а, м.
Спец. Вузкі раменьчык, які служыць для прымацавання чаго‑н. (ружэйнага рэменя да ложа вінтоўкі, седлавых сумак і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпага́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шпагату (у 1 знач.), служыць для вырабу шпагату. Шпагатная фабрыка. Шпагатнае валакно. Шпагатная шпуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разліўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які служыць, прызначаны для разліву (у 1 знач.). Разліўная машына.
2. Які прадаецца на разліў (у 1 знач.); які наліваецца ў пасуду пакупнікоў. Разліўное малако. Разліўное піва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вінакурня ’вінакурны завод, бровар’ (БРС, КТС). Укр. виноку́рня, рус. виноку́рня, ст.-рус. винокурня (з XVII ст.) ’тс’. Утворана па тыпу іншых Nomina loci пры дапамозе суф. ‑ьnʼa (які служыць для ўтварэння назваў закрытых памяшканняў) ад дзеяслова вінакурыць ’гнаць віно, гарэлку’ (ці ад назоўніка вінаку́р).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зацяжны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які доўга цягнецца; працяглы. Зацяжны дождж. Зацяжная восень. Зацяжная вайна.
2. Які служыць для зацяжкі (у 4 знач.). Зацяжная машына.
•••
Зацяжны скачок гл. скачок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завадны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які прыходзіцца ў рух заводам 2 (у 3 знач.). Завадная лялька.
2. Які служыць для заводу 2 (у 1 знач.). Завадная ручка. Завадны ключ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасы́лачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пасылкі (у 1 знач.). Пасылачныя судны.
2. Які мае адносіны да пасылкі (у 2 знач.), служыць для пасылак. Пасылачная квітанцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бушпры́т, ‑а, М ‑рыце, м.
Гарызантальны або нахільны брус, які выступае ўперад з носа судна і служыць для вынясення ўперад насавых парусоў.
[Гал. boeg — пярэдняя частка карабля і spriet — шост.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маскіро́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для маскіроўкі. Маскіровачны халат. □ Праз акно відаць былі перон і станцыйны будынак, .. рабы ад маскіровачнай фарбы. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
караці́н, ‑у, м.
Аранжава-жоўты пігмент, які знаходзіцца ў моркве, гарбузах, яечным жаўтку і інш. і служыць матэрыялам для ўтварэння вітаміну А.
[Ад лац. carota — морква.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)