Міту́к ’злодзей, які можа прыхапіць усё, што ляжыць навідавоку’ (КЭС, лаг.). Няясна. Магчыма, балтызм. Параўн. літ. mit‑r‑ùs ’хуткі, спрытны, лоўкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ло́гаці, ’стукаць’ (Сл. Брэс.). Няясна. Магчыма, балтызм. Параўн. літ. klegė́ti ’грукаць, стукаць, моцна гаварыць, шумець’. Менш верагодна германізм — са шлёгаць ’біць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лымасыва́ць ’біць’ (Бяльк.). Відавочна, з пачатковага *гламасаваць, якое можна было б лічыць балтызмам — параўн. літ. lámžyti, glámžyti ’мяць, прыціскаць’. Гл. яшчэ гламазда́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клані́ць ’схіляць’ (Яруш.). Укр. клонити, рус. клонить ’тс’, ст.-слав. клонити, балг. клоня, серб.-харв. клонити, славен. klóniti ’тс’, польск. kłonić, чэш. klonili, славац. klonil’ в.-луж. kłonić, н.-луж. klonis ’тс’. Прасл. klonili мае дублетнае ўтварэнне słonili (параўн. бел. сланіць ’прыхіляць’). Цяжкасць генетычнай ідэнтыфікацыі kłonili і słonili зводзіцца да немагчымасці тлумачэння k < k, калі s < ß. Для прасл. slonili прапануюцца наступныя паралелі — літ. šlieti ’прыхіляць’, ст.-англ. hlinian ’тс’, ст.-інд. śrayte ’тс’, ст.-грэч. κλένω ’тс’, лац. dinare ’тс’ (Брукнер, 500). Для прасл. klonili менш надзейная паралель — літ. klonys даліна’ (Буга, Rinkt., II, 297; Атрэмбскі, LP, I, 136) і ў ліку іншых варыянтаў асновы — літ. ätkalas ’прыстаўлены, прыхілены’, ст.-ісл. hallr ’схіл, адхон’ (Фрэнкель, 210–211). Гэтыя дзве групы індаеўрапейскіх адпаведнікаў можна звесці да адной, калі прыняць для яе архетып *(s) kel‑(s) klei‑. Аб тым, што такая магчымасць існуе, сведчыць наступная група лексем: ст.-ісл. skjalgr пахілены, касы’, ст.-грэч. σκολιός ’крывы, сагнуты’. Параўн. таксама ст.-грэч. σκελλός ’крываногі’ (< *(s)kel‑)t літ. šleivas ’тс’ (< *(s) kiel·) і літ. kleivas ’тс’ (< * (s) klei‑). Гэтыя прыклады пацвярджаюць двайны рэфлекс пачатковага індаеўрапейцам (s) ß: (s) k і k (Мартынаў, Слав. акком., 150–151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балбата́ць ’гаварыць, балбатаць; крычаць, як індыйскі певень’ (Сцяшк. МГ, Нас., Касп., Шат.). Параўн. укр. (валын.) балбута ’балбатун, пустаслоў, балагур’, укр. болбота́ти, бовботати, польск. balbotać, bałbotać, bełbotać, рус. дыял. (зах.) болбота́ть, славац. blbotať (і далей чэш. bláboliti, blaboniti ’балбатаць’). Слав. bъlb‑ ’балбатаць’. Параўн. і літ. balbė́ti, blabė́ti, blebė́ti і г. д. (гл. Фрэнкель, 31; там і паралелі да іншых слав. падобных слоў). Але бел. форма не можа фанетычна паходзіць з *bъlb‑ (было б *баўбатаць). Рэдукцыяй (сінкопа) з *балабатаць (да *bolb‑ > болоб‑)? Не выключаецца, паколькі словы гукапераймальныя, што тут спецыфічная фанетыка (захавалася л). Можна таксама думаць пра пранікненне форм з ‑л‑ (замест ‑ў‑) з усх.-бел. гаворак, дзе магчымы ўплывы рускай фанетыкі. Літ-py гл. пад балабо́ніць. Сюды і балбату́хі ’грыбы, прыгодныя для ежы, рыжыкі’ (да семантыкі параўн. гавару́шкі, гл.). Некаторыя вытворныя маюць дакладныя паралелі ў літ. мове: бел. балбату́н, рус. (зах.) балбату́н, балботу́н: літ. balbatū̃nas (гл. Фрэнкель, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крумка́ч1 ’воран, груган’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Шн., Сержп. Ск., Сержп. Грам., Федар. VII, Сл. паўн.-зах.). Параўн. крумкач, крункач і літ. krunkōčius ’тс’ (там жа, 2, 530). Балтызм, які ўзыходзіць да літ. kruñkti ’каркаць (пра варон)’. Наўрад ці неабходна разглядаць бел. крумкач, крункач як гібрыднае ўтварэнне (літоўскі корань, беларускі суфікс). Дакладным адпаведнікам бел. крункач з’яўляецца літ. krunkōčius ’воран’. Зразумела, што ўсе прыклады балтыйскай лексічнай інфільтрацыі ўзніклі ва ўмовах білінгвізму. Гл. Грынавецкене і інш. LKK, 16, 180; Лаўчутэ, Балтизмы, 69.

Крумка́ч2 ’жаба’ (Жд. 2, Сл. паўн.-зах.). Крумкач (назва жабы), відаць, узнікла як кантамінаваная форма ад кумкаць (толькі пра жаб) (гл.) і крумкаць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За, прыназоўнік. Рус., укр., серб.-харв., балг., макед. за, польскі серб.-луж., чэш., славац., славен. za, палаб. zo. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел. за. Прасл. za не мае пэўнай і.-е. этымалогіі. Покарны (1, 451–452) звязвае з літ. дыял. ažu, (літ. už(u)), лат. дыял. az (літ. àiz) і ўзводзіць да *gʼhō ’ззаду’ (параўн. прасл. *za‑dъ і *na‑dъ). Фасмер (2, 69) услед за Эндзелінам (Darbu, 1, 323) указвае, што слав. za суадносіцца з балт. *ažuo, як *na з грэч. ἄνω. Сувязь з прэфіксам vъz‑ (> уз‑) няпэўная, таксама як супастаўленні з арм. za, əz, z. Агляд літаратуры гл. у Фасмера, а таксама ў ESSJ SG, 1, 294.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ўкаць ’мяўкаць’ (Касп., Сцяшк. МГ), ’падаваць голас пра чалавека)’. Гл. Лаўчутэ, Сл., 113. Запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. kaũkti ’крычаць дзікім голасам, выць, плакаць’, лат. kaukt ’выць, крычаць’. Слова па сваёй прыродзе гукапераймальнага характару, але Лаўчутэ, там жа, мяркуе, што з лінгвагеаграфічных меркаванняў трэба прыняць уплыў балтыйскіх моў на беларускую. Параўн. таксама Сл. паўн.-зах., 2, 439–440. Гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 9, 166–167.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дро́жджы ’дрожджы’ (БРС, Нас., Шат., Бяльк.). Рус. дро́жжи, ст.-рус. дрожди, укр. дрі́жджі, польск. drożdże, серб.-харв. дро̀жда і г. д. Прасл. *droždža, *droždži, *droždžьje (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 128–129, там і агляд форм.). У аснове ляжыць *drozg‑ (*drozgi̯‑), якое прадстаўлена ў ст.-ісл. dregg ’дрожджы’, англ. dregs, літ. drãgės і г. д. Агляд літ-ры ў Фасмера, 1, 540; Трубачова, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дым ’дым’. Рус. дым, укр. дим, польск. dym, серб.-харв. ди̏м, балг. дим, ст.-сл. дымъ. Прасл. *dymъ. Роднасныя: літ. dū́mai, лац. fūmus, ст.-інд. dhūmá‑s ’дым’, ст.-грэч. θυμός ’дух (бодры)’. Агляд форм у Фасмера, 1, 558; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 203 (з літ-рай). Прасл. характар мае бел. дымі́ць (гл. Трубачоў, там жа, 202: пад *dymiti), але бел. дыме́ць, здаецца, лакальнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)