разнама́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Рознай масці. На цэлым табуне разнамасных коней .. едуць, едуць, едуць цыганы. Брыль.
2. перан. Рознага колеру, афарбоўкі, выгляду. — Я яго кепска ведаю. Ведаю, што працуе арганістам у Святаянскім касцёле. Дзіўна, чаму ён тут бывае? Але тут, наогул, даволі разнамасны хаўрус. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руда́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Разм. Балотная рыжая вада. Дзе-нідзе паміж травы рдзелася мутна-меднага колеру балотная рудаўка, якая пазірала ўверх, нібы аграмаднае мёртвае вока. Бядуля. Не ты, а я ў балоце Ляжаў асенняй золлю, У ледзяной рудаўцы, Скалелы да касцей. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мурышка ’галадок многагаловы, Scleranthus perennis L.’ (вілен., Кіс.), муравец ’галадок аднагадовы, Sclerantus arminis L.’ (маг., Кіс.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. máuras ’твань, гразь’, apmauróti ’пакрыцца мохам’. Расліны названы паводле шызаватага колеру лісця. Параўн. чэш. chmerek, славац. chmerek ’галадок’, якія паходзяць ад mech < прасл. mъchъ ’мох’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіні́цы ‘буякі’ (лід., шчуч., воран., астрав., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.; шчуч., гродз., пін., ЛА, 1). Да сіні, паводле колеру, параўн. іншую назву сі́нія гало́вы (ЛА, 1). Паводле Астрэйкі (АКД, 11), семантычны рэгіяналізм, параўн. літ. дыял. mèlỹnė ‘тс’ < mė́lynas ‘сіні’, лат. zilenes ‘буякі’ < zils ‘сіні’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядзя́нка 1 ’неядавітая змяя, Coronella austriaca’ (ТСБМ, БелСЭ, Касп.; в.-дзв., смарг., Сл. ПЗБ; свянцянск., КЭС). Да медзь (гл.). Названа паводле медна-чырвонага колеру спіны.
Мядзя́нка 2 ’зялёная фарба, прыгатаваная з воцатна-меднай солі’ (ТСБМ), ’медная пасудзіна’ (Нас.), ’алюміневая каструля’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да медзь (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Печані́ца ’сіняквет звычайны, Echitim vulgare L.’ (віц., маг., Кіс.). Відаць, утворана пры дапамозе суф. ‑іц‑а ад печань (гл.), як і іншыя назвы раслін на аснове іх падабенства да адпаведных прадметаў: жыціца, мятліца, ігліца, у прыватнасці, на аснове падабенства колеру сіне-бардова-чырвоных кветак расліны і пячонкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нябе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Які не бяліўся. Пакойчык быў запушчаны, даўно нябелены, змрочны і няўтульны. Колас.
2. Не апрацаваны бяленнем. — А гэта што? Колішні матчын святочны абрус? Дальбог, у нас такія ткалі — нябеленая аснова, белены ўток. Палтаран. Далёка ўнізе плылі рэдкія хмары колеру нябеленага палатна. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камуфля́ж, ‑у, м.
1. Адзін з відаў маскіроўкі — афарбоўванне вайсковай тэхнікі, будынкаў і пад. плямамі рознай формы і рознага колеру.
2. перан. Тое, чым прыкрываюць, маскіруюць сапраўдныя намеры, адносіны. Як .. трэба разумець яго [Дарубашвілі] першапачатковыя адносіны да Марылі — як сапраўды шчырыя і праўдзівыя ці толькі камуфляж? «Полымя».
[Фр. camouflage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лісі́чка 1, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк. да лісіца 1 (у 1 знач.); маладая ліса.
лісі́чка 2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Ядомы грыб жоўтага колеру. Кошыкі і паравы к поўдню напаўняліся .. прысадзістымі лісічкамі, чырвонагаловымі цыбатымі падасінавікамі. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рагаві́к 1, ‑а, м.
Шчыльная зярністая горная парода бурага або шэрага колеру, якая ўтвараецца ад уздзеяння магмы на пароду.
рагаві́к 2, ‑а, м.
Палічка трохвугольнай формы ў куце хаты. На грудзях у яго [Уладыся] тады яшчэ матляўся крыж — цяпер ён ляжыць на рагавіку, загорнуты ў чыстую анучку. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)