Батарэ́я. Рус. батаре́я, укр. батаре́я (ст.-укр. батарія, баттерія, XVIII ст., непасрэдна з зах.-еўрап. форм, можа, праз польск. bateria). Запазычанне з ням. Batterie або франц. batterie (да battreбіць’). Праабражэнскі, 1, 19; Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 55. Укр. батаре́я яўна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біку́р ’бізун’ (Бяльк.). Няяснае слова. Можа, таго ж паходжання, што і ўкр. боку́ри скураны пояс’, букурі́я ’вузкі рамень, пояс’ (а гэта з рум. мовы, гл. Рудніцкі, 1, 164). Але параўн. польск. арго bichur ’бізун’, чэш. арго bikor і г. д., якія Будзішэўска (Zarg., 69) звязвае з біць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́чка ’жанчына, якая вядзе канчатковую апрацоўку льну церніцай, мне лён’ (Жд. 1, Сл. ПЗБ; смарг., Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.), ’церніца; мяліца’ (Бяльк., Сл. ПЗБ; бялын., Бел. хр. дыял.). Усх.-слав. (бел.) утварэнне з фармантам ‑tь ад жаги ’мяць’ (як біч ад біць) з дадаваннем суфікса ‑ъka.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пальгі́ваць, пальгуваць ’быць у стане цечкі’ (Касп.), пільгуваць ’паляваць на дзічыну’ (Мядзв.). Няясна. З фармальнага боку можна параўнаць з укр. пільгувати ’аблягчаць, паслабляць’ і рус. дыял. пелеговатьбіць; даглядаць, клапаціцца’. Апошняе, магчыма, роднаснае польск. pielęgować, ріеіе‑ gować ’даглядаць, клапаціцца’ (Фасмер, 3, 228) < ням. pflegen (Брукнер, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарпа́н ’дзікі конь, які вадзіўся ў Еўропе і быў вынішчаны ў канцы XIX ст.’ (ТСБМ). Праз рус. тарпа́н з кірг. тарпан ’дзікі конь; конь, які не церпіць на сабе вершніка’, роднаснага да казах. тарпан ’наравісты конь’, тарпыбіць пярэднімі нагамі’ (Фасмер, 4, 24; ЕСУМ, 5, 524).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плі́ца ’лопасць параходнага кола’, ’чарпак, якім на судне выліваюць ваду’ (ТСБМ), ’лопасць ад рухавіка’ (Сцяшк. Сл.), укр. пли́ця ’лопасць, коўш, чарпак’, рус. дыял. плица ’лейка; чарпак’, пли́ча ’лопасць’, плис(а) ’тс’, ’шуфлік’. Не зусім ясна. Прасл. *pъlica (ЕСУМ, 4, 447), Фасмер, 3, 283, Праабражэнскі, 2, 75 параўноўваюць з ц.-слав. исполъ ’чарпак’. Сной (Бязлай, 3, 58) супастаўляе лексему са славен. plida ’чарпак, палонік’ і лічыць роднаснымі літ. plyksė́tiбіць па шчацэ’, ’біць, лупцаваць’, лат. plīkšêt, plikšķēt ’стукаць’, ’пляскаць рукой па вадзе’, ’ляскаць пугай’. Паводле Куркінай (Этимология–1981, 13), рус. плица, плича маюць аснову з галосным у ступені рэдукцыі, хутчэй за ўсё, *pьl‑, што адносіцца да гнязда *pelti, адно са значэнняў якога — ’чэрпаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сві́гаць (сьві́гаць) ‘бліскаць, мігаць’ (Ласт.), свігну́ць (сьвігну́ць) ‘паказацца, бліснуць’ (Скарбы, Ласт.), сюды ж сьвігаві́ца ‘пробліск у хмары, маланка’ (Ласт.), відаць, і сві́га ‘мінога рачная’ (Скарбы). Магчыма, балтызм, параўн. літ. sviégti, sviégiu ‘кідаць, шпурляць; біць, стукаць’, лат. sviêžu ‘кідаю’. Назва міногі, хутчэй за ўсё, звязана з хуткімі рухамі і яркай афарбоўкай. Параўн. аднак укр. дыял. шви́гати ‘кідаць, шпурляць’, што, магчыма, сведчыць пра славянскі характар слова. Куркіна (Диал. структура, 126) са спасылкай на Пятлёву (ОЛА 1974, 125–129) супастаўляе беларускае сьві́гаць ‘бліскаць’ з славен. svígati ‘хутка рухацца, мільгаць’, рус. дыял. свигать ‘гуляць, шляцца’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *svigati, роднаснага літ. svaĩgti ‘ганяць, ездзіць туды-сюды; круціцца’, svíegti ‘паварочваць, кідаць, біць’ < і.-е. *su̯ei‑g‑ ‘згібаць, гнуцца, круціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́пацьбіць, трапаць’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘брыкаць задняй нагой’ (Нас.): конь тро́пае (бялын., чач., ЛА, 1), ‘варушыцца, рабіць рухі’ (рас., Бел. дыял. 1), тро́пнуць ‘стукнуць, выцяць, ударыць’ (в.-дзв., Шатал., Сцяшк. Сл., Скарбы; карэліц., Нар. сл., Сцяц., Сл. Брэс.; слонім., Нар. словатв.), ‘патанцаваць’ (Сцяшк. Сл.); сюды ж тро́пацца ‘біцца (пра сэрца)’ (Юрч. СНЛ). Параўн. укр. тропа́ти ‘тупаць; танцаваць, бегчы рыссю’, рус. тропа́ть ‘тупаць, стукаць’, славен. tropatiбіць’, серб. тропати ‘цяжка ступаць’, тропа̏т ‘стукаць’, балг. тро́пам ‘тупаць, стукаць; вытанцоўваць’, макед. тропа ‘стукаць’. Прасл. *tropati ‘тупаць, стукаць, грукаць’, якое чаргуецца з *trepati (гл. трапаць) і суадносіцца з літ. trapinė́ti ‘тупаць нагамі’, прус. trapt ‘ступаць’, грэч. τραπέω ‘ступаю, выціскаю’ і іншымі дзеясловамі гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 105; Скок, 3, 496).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́мень ’прамень, вузкая светавая паласа’ (ТСБМ, Сцяшк.; воран., Сл. ПЗБ), ’вясёлка’ (глыб., ДАБМ, камент., 901). Запазычанне з польск. promień ’палоска святла’ (Стан., Зб. тв., 1, 32); мяркуецца, што ўсходнеславянская форма захавалася ва ўкр. по́ромінь ’тс’, што да прасл. *pormy ад *perti, гл. пе́рыцьбіць’ (ЕСУМ, 4, 452). Гл. прамень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбіндзюга́цца ’пачаць ленавацца, свавольнічаць’ (Нас.). Параўн. біндзюга́нне ’бязмэтнае блуканне’, біндзюгайнік ’той, хто бязмэтна блукае’ (Юрч.), біндзюга́йла ’той, хто швэндаецца, нічым не займаючыся’ (гл.), сюды ж бінды біць ’швэндацца без справы’, што звязваецца з літ. biñde ’гультай’, bìndza ’гультай, абібок’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Сюды ж, магчыма, розбіндова́ць ’адлупцаваць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)