мінгрэ́лы, ‑аў; адз. мінгрэл, ‑а, м.; мінгрэлка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. мінгрэлкі, ‑лак; ж.
Тое, што і мегрэлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мінгрэ́льцы, ‑аў; адз. мінгрэлец, ‑льца, м.; мінгрэлка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. мінгрэлкі, ‑лак; ж.
Тое, што і мегрэлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мірг, выкл.
у знач. вык. Тое, што і морг 3. Агеньчык завіхляўся, заскакаў, перагнуўся над кнотам: мірг-мірг! Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мло́снасць, ‑і, ж.
Тое, што і млосць. На хвіліну .. [Алесь] успамінае сябе, а потым наплывае змрок, млоснасць і адчай... Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надшы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надшыць.
2. Тое, што надшыта. Надшыўка на сукенцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наканава́нне, ‑я, н.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наканаваць.
2. Тое, што і наканаванасць; лёс. Верыць у наканаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўмы́сля, прысл.
Тое, што і наўмысна. Ідзе Віктар наўмысля марудна, ледзь пераступаючы нагамі, каб як даўжэй працягнуць дарогу. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нашма́т, прысл.
Разм. Тое, што і намнога. Дні нашмат падоўжалі. Цяпер гадзін у восем вечара было яшчэ светла. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабвярга́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і неабвержны. Экспедыцыя павінна была быць неабвяргальным доказам яго, Гунава, вопыту і ўмельства. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недвухсэнсо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і недвухсэнсавы. Алесь крыху пачырванеў і не адказаў. Ён разумеў гэты недвухсэнсоўны намёк. Ваданосаў.